расейскага прэзыдэнта расчляніць Украіну, пра якія зьявілася інфармацыя ўчора, выклікалі стрыманую рэакцыю ў палітычных колах Украіны.
Юшчанка: сувэрэнітэт і НАТО -- тоеснасьць
На думку презыдэнта Украіны Віктара Юшчанкі, "палітычны сувэрэнітэт Украіны і сяброўства ў НАТО – гэта тоеснасьць". Не камэнтуючы наўпрост выказваньняў Пуціна, ён аднак нагадаў у інтэрвію тэлеканалу “Інтэр”, што за гады незалежнасьці ва Ўкраіны назьбіралася многа нявырашаных пытаньняў адносна дэмаркацыі мяжы з Расеяй, дэлімітацыі акваторый Азоўскага і Чорнага мораў, Керчанскага праліву, ёсьць пытаньні па востраве Зьмяіным і па касе Тузла.
Разам з тым, Юшчанка яшчэ раз выказаў задавальненьне вынікамі для Ўкраіны саміту НАТО ў Бухарэсьце, назваўшы яго гістарычным. Юшчанка прагназуе ў 2010 г. усеўкраінскі рэфэрэндум па ўступленьні Ўкраіны ў НАТО і выказвае упэўненасьць, што на ім грамадзяне Ўкраіны прымуць пазытыўнае рашэньне.
Нагадаем, на саміце ў Бухарэсьце сябры НАТО перанесьлі канчатковае рашэньне пра далучэньне Ўкраіны да Пляну дзеяньняў па сяброўстве (ПДС) на сьнежань 2008. Разам з тым у рэзалюцыі саміту гаворыцца, што Альянс гарантуе прыём Украіны ў склад НАТО.
“Гэта ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы”
Сябар камітэту па пытаньнях эўраінтэграцыі Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Шкіль , што такія заявы украінскія ўлады расцэньваюць як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Ўкраіны. "Мэта гэтых пагроз адна -- ня выпусьціць Украіну з замежнапалітычнай арбіты Расейскай Фэдэрацыі. Але калі мы знойдзем хоць бы адно пацьверджаньне таго, што Расея ўмешваецца ў нашы справы ня толькі на вэрбальным узроўні, наша рэакцыя будзе адэкватнай", -- падкрэсьліў ён.
“Пуцін – пэрсона нон грата”
Кангрэс украінскіх нацыяналістаў расцэньвае словы Пуціна як "беспрэцэдэнтнае нахабства і замах на цэласнасьць і сувэрэнітэт Украіны". КУН зьвярнуўся да Рады бясьпекі Ўкраіны з просьбай надаць Пуціну статус пэрсоны нон грата і забараніць выкарыстоўваць паветраную прастору Ўкраіны.
“Гэта ня тое пытаньне, якое можа раскалоць краіну”
Намесьнік кіраўніка фракцыі Рады "Наша Украіна - Народная самаабарона" Тарас Стэцькіў адзначыў: "Украіна далучыцца да ПДЧ, гэта відавочны факт. І ніякага расколу ня будзе, гэта ня тое пытаньне, якое можа раскалоць краіну. Мэта гэтых размоваў - запалохаць. А Расеі я б параіў прыняць як дадзенасьць, што Ўкраіна будзе ў НАТА".
Фракцыя "Наша Украіна - Народная самаабарона" папрасіла ўлады зрабіць запыт, каб МЗС Расеі пацьвердзіла, што Пуцін сапраўды зрабіў такую заяву, або абвергла гэты факт.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.