Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Расейская апазыцыя дамагаецца адстаўкі Пуціна Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Расейская апазыцыя дамагаецца адстаўкі Пуціна

11.03.2010 21:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Сотні расейскіх інтэлектуалаў, палітыкаў і шэраговых грамадзянаў паставілі ўжо свае подпісы пад заклікам “Пуцін павінен сысьці!” Сярод тых, хто патрабуе адстаўкі расейскага прэм’ера праваабаронца Елена Бонэр, апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў, чэмпіён сьвету ў шахматах Гары Каспараў.


Аўтары звароту сьцьвярджаюць, што ў Расеі сёньня немагчымыя ніякія сутнасныя рэформы , пакуль Пуцін валодае рэальнай уладай у краіне. Яны лічаць, што за гады свайго кіраваньня Пуцін ператварыўся ў сымбаль бязьлітаснай да сваіх уласных грамадзянаў непрадказальнай краіны.

Пачаўшы сваё ўзыходжаньне з эпахальнай фразы “мочить в сортире”, ён ужо доўгі час выкарыстоўвае гэты інструмэнт у адносінах з палітычнымі праціўнікамі. Перамясьціўшыся на час з прэзыдэнцкага крэсла ў апартамэнты прэм’ера і пакінуўшы ў Крамлі паслухмянага ахоўніка свайго месца, пішуць далей аўтары звароту, Пуцін стварыў адкрыта антыканстытуцыйную канструкцыю пажыцьцёвага кіраваньня краінай.

Пэтыцыя першапачаткова з’явілася на інтэрнэт сайце “Ежедневный журнал”, а таксама на спэцыяльным сайце . На сёньня яе падпісалі ўжо больш як дзьве тысячы чалавек. Адзін з тых, хто падпісаў зварот, пісьменьнік, дысыдэнт савецкай пары Ўладзімер Букоўскі. У інтэрвію нашаму радыё Букоўскі выказаў меркаваньне, што ў расейскім грамадзтве ўстойліва расьце апазыцыя Пуціну. Вось як ён патлумачыў мэту акцыі:

Букоўскі: “Мы прывыклі, што справа здаецца безнадзейнай, аднак рабіць яе трэба. Паколькі гэта не з’яўляецца нейкім маральным імпэратывам – цярпець самавольства, беззаконьне, рэпрэсіі нельга. Нельга нам, ня важна, што думае пра гэта ўлада”.

У ліку тых, хто падпісаў заклік да адстаўкі Пуціна, сустаршыня руху “Салідарнасьць” Барыс Нямцоў. Ён лічыць, што яго сыход дасьць шанц мадэрнізацыі Расеі.

Нямцоў: “Для мяне сыход Пуціна, мадэрнізацыя, прагрэс і посьпех Расеі – гэта словы-сынонімы. Справа ў тым, што Пуцін пабудаваў абсалютна дапатопную, архаічную, паліцэйскую, гнілую сыстэму, якая базуецца на цэнзуры, няпраўдзе, цынізьме і жорсткасьці. Задачы, якія стаяць перад Расеяй, на такім фундамэнце вырашыць нельга”.

Аўтары звароту ставяць у віну Пуціну “Курск”, “Норд Ост” і Беслан , тысячы ахвяраў тэхнагенных катастрофаў і міліцэйскага бязьмежжа, дзесяткі забітых журналістаў, заняпад адукацыі і навукі, дэградацыю дзяржапарату і маральных інстытутаў грамадзтва. “Несьці далей гэты крыж Расея ўжо ня можа”, – заключаюць аўтары звароту.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .