ДТЗ з удзелам віцэ-прэзыдэнта кампаніі "Лукойл" Анатоля Баркова выклікала вострую рэакцыю ў расейскім грамадзтве, у тым ліку мастацкую. Расейскі рэпэр Noize MC (Іван Аляксееў) прысьвяціў гэтай падзеі песьню. У інтэрвію Радыё Свабода ён распавёў, на якую рэакцыю разьлічваў.
– Адбывалася ўжо шмат падобных выпадкаў, чаму менавіта гэты прымусіў вас так адрэагаваць?
– Таму што гэты выпадак закрануў канкрэтна маіх блізкіх. Абодва загінулі жанчыны былі сваячка маёй добрай сяброўкі. За рулём была яе родная сястра.
– Гэта была просьба вашай сяброўкі ці ваша ініцыятыва?
– Я проста даведаўся пра тое, што здарылася і так да гэтага паставіўся.
– Што вы чакалі, разьмясьціўшы гэтую песьню ў Інтэрнэце? Грамадзкага абурэньня?
– Так, мне хацелася зьвярнуць увагу грамадзтва на тое, што адбылося. І я спадзяюся, што гэта атрымалася
– Мая задача была – ляканічна і гранічна ясна выказаць свой пункт гледжаньня, таму што чарговы артыкул у інтэрнэце нічога б не зьмяніў. Усё атрымалася б па прынцыпе навінавай стужкі: як толькі зьяўляецца новы артыкул – усё зрушваецца. Атрымліваецца, што ўсё гэта вельмі нядоўга трымаецца. Так, мне хацелася зьвярнуць увагу грамадзтва на тое, што адбылося. І я спадзяюся, што гэта атрымалася.
– Ваша песьня, магчыма, дапамагла сваякам і блізкім загінуўшых у пошуку сьведак. Як вы лічыце, ці не адмовяцца ці сьведкі ад сваіх слоў у судзе з-за страху ці з-за іншых прычын?
– Спадзяюся, што няма. Думаю, што будуць і такія, але паколькі сьведкаў, напэўна, было вельмі шмат, то думаю, што знойдуцца і тыя, хто не пабаіцца.
– У песьні вы параўноўвае Анатоля Баркова з Дзянісам Еўсюковым. У чым, па-вашаму, іх падабенства?
– У тым, што і той, і іншы загадзя маюць рычагі ўплыву на сытуацыю. Дакладней, маюць фору перад прававымі мэтадамі ўрэгуляваньня таго, што адбылося.
– Ваша песьня – безумоўнае абвінавачваньне Анатоля Баркова. Але ж рашэньня суду няма. Ды й сьледзтва толькі пачалося. Урэшце, за рулём быў ня сам Баркоў, а яго кіроўца. Ці можна публічна вінаваціць чалавека, калі яго віна не даказаная?
– Вы ведаеце, мне здаецца, што ў гэтай сытуацыі з майго боку няма асьцярожнасьці, няма сьляпога пакланеньня перад прэзумпцыяй невінаватасьці, таму што калі не зьвяртаць увагі на дадзеную сытуацыю рэзкімі і канкрэтнымі мэтадамі, то ўсё было б прыхаванае ўжо да сёньняшняга дня. Дзейнічалі ўсё вельмі хутка і цалкам у канкрэтным і зразумелай напрамку. То бок ужо адразу сьцвярджалася, што вінаваты адназначна кіроўца Citroen. І калі б увага на сытуацыю не была б зьвернутая мной так рэзка, то, я думаю, замяць справу было б значна прасьцей. Я разумею, што хутчэй за ўсё мне давядзецца потым гэта ўсё разграбаць, але я ня мог заставацца ў баку.
Рок-крытык і радыёвядучы Арцемій Троіцкі лічыць, што кампазыцыя рэпэра Noize мае важнае грамадзкае значэньне. У інтэрвію РС Троіцкі, у прыватнасьці, сказаў:
– Наша артыстычнае кам’юніці зьяўляецца, як вядома, вельмі інэртным, апатычным, апалітычным, канфармісцкім. Калі нашы артысты займаюцца палітыкай, то выключна ў якасьці дупалізаў партыі "Адзіная Расія" і іншых уладных структур. А калі – не, то яны імкнуцца максымальна дыстанцыявацца, калі не лічыць Юрыя Шаўчука або Міхаіла Барзыкіна. Ніхто з нашых артыстаў ніколі не камэнтуе тое, што адбываецца ў краіне. Гэтая песьня "Мэрсэдэс-666" як раз стала жахлівым і, на мой погляд, вельмі радасным выключэньнем з гэтага правіла. Мала таго, што гэта вельмі злая і вельмі сумленная, справядлівая песьня, што б'е наводмаш, мяне ўразілі яшчэ і тое, што яна была зробленая імгненна, вельмі хутка, своечасова, па справе. Вось гэта сапраўды той рэдкі, практычна ўнікальны выпадак, калі мы бачым, што мастацтва, у дадзеным выпадку поп-музыка, умешваецца ў рэальнае жыцьцё.