Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Раманчук: “Лукашэнка мусіць зрабіць цяжкі выбар” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Раманчук: “Лукашэнка мусіць зрабіць цяжкі выбар”

01.03.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Масква не пайшла насустрач Менску і не адмяніла вывазное мыта на нафтапрадукты, якія Беларусь купляе ў Расеі. Як гэта можа адбіцца на дачыненьнях дзьвюх краін?

Віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў па вяртаньні з Масквы, дзе праходзіла паседжаньне камісіі Мытнага саюзу, зноў сказаў, што ў Расеі няма заканадаўчай базы для атрыманьня гэтага мыта. Аднак расейскі бок з такім падыходам не пагаджаецца і настойвае, што ўсё адбываецца ў рамках закону.

Паседжаньне, на якое прадстаўнікі мэдыяў не патрапілі, скончылася тым, што абодва бакі пісьмова зафіксавалі свае пазыцыі. Аднак ніякіх зьменаў далей няма. І таму Беларусь па-ранейшаму вымушаная плаціць дадатковыя грошы за расейскую нафту. Экспэрты падлічылі, што гэта можа пацягнуць за сабой для Беларусі страты да канца году ў памеры двух мільярдаў даляраў.

Эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук адзначае: расейскія ўлады ўжо неаднаразова падкрэсьлівалі, што энэрганосьбіты выносяцца за рамкі Мытнага саюзу. Гэтая іх пазыцыя не зьмянілася, нягледзячы на звароты ў Крэмль Аляксандра Лукашэнкі, нягледзячы нават на ліст, які кіраўнік Беларусі дасылаў свайму расейскаму калегу, падкрэсьлівае спадар Раманчук:

Лукашэнка мусіць зрабіць вельмі цяжкі выбар — альбо накласьці мараторый на ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, альбо прызнацца ў неканкурэнтаздольнасьці сваёй палітыкі.«Пытаньне, якое хоча вырашыць Менск, з пункту гледжаньня Сечына і Пуціна невырашальнае наагул. І таму цяпер Лукашэнка мусіць зрабіць вельмі цяжкі выбар — альбо накласьці мараторый на ўдзел Беларусі ў Мытным саюзе, альбо прызнацца ў неканкурэнтаздольнасьці сваёй палітыкі. А гэта яшчэ больш пагоршыць сытуацыю на ўнутраным рынку Беларусі».

Намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін лічыць, што пакуль праблема энэрганосьбітаў — невырашальная:

«Вырашыць яе, знаходзячыся ў прамежкавым стане, калі старыя дамоўленасьці ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо быццам ня дзейнічаюць, а новыя ў рамках Мытнага саюзу яшчэ не сфармаваныя, немагчыма. У прынцыпе, і той, і другі бок маюць рацыю. Але гэта не суцяшае».

Маскоўскі аналітык падкрэсьлівае: цяпер і Менск, і Масква сутыкнуліся з адсутнасьцю юрыдычных дакумэнтаў, якія часта раней падмяняліся валявымі рашэньнямі кіраўнікоў. Калі б у нас усё вырашаў закон, то ніякіх эпізодаў кшталту малочнай вайны наагул не магло б быць, — тлумачыць спадар Жарыхін:

«Калі б у нас у рамках Саюзнай дзяржавы існаваў агульны закон аб сэртыфікацыі малочнай прадукцыі, то ніякіх праблемаў не было б. Альбо калі б у нас існавала міждзяржаўная дамова аб сэртыфікацыі малочных прадуктаў, то таксама ўсё б вырашалася адпаведна з законам. А ў нас жа не было ні аднаго, ні другога. А законы Расеі і Беларусі адрозьніваюцца».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .