zasvobodu.net - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай За Свабоду! Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Раман Якаўлеўскі: «Лукашэнка зрабіў вельмі хітры крок, але прызнаць давядзецца»

28.08.2008 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Аляксандр Лукашэнка нарэшце выказаўся ў справе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, незалежнасць якіх прызнала Расія. У лісце да расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева кіраўнік Беларусі запэўніў, што наша краіна застаецца "надзейным і паслядоўным саюзнікам Расіі".

Адначасова Лукашэнка прапанаваў вынесці праблему прызнання права на самавызначэння Паўднёвай Асеціі і Абхазіі на разгляд Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, правядзенне якога запланаванае на 5 верасня. Кіраўнік Беларусі мяркуе, што на ім можа быць прынятая "кансалідаваная пазіцыя дзяржаваў-удзельніц".

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі нагадаў, што якраз напярэдадні расійскі амбасадар у Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Паўднёвая Асеція і Абхазія у перспектыве могуць увайсці ў склад "саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Але, паводле Сурыкава, для гэтага "патрэбнае як мінімум прызнанне Рэспублікай Беларусь". Аднак Лукашэнка схітрыў, лічыць Якаўлеўскі:

"Мне падаецца, што Лукашэнка вельмі хітры крок зрабіў... І гэта вельмі цікава і, на мой погляд, некалькі смешна, бо, відавочна, што ён гэта перакладае праблему на плечы АДКБ, а не саюзнай дзяржавы", -- паведаміў палітолаг у інтэрв’ю .

Раман Якаўлеўскі, аднак, упэўнены, што Аляксандру Лукашэнку ўсё ж давядзецца прызнаць незалежнасць самаабвешчаных рэспублік. Але сённяшняя сітуацыя дэманструе, што моцнага жадання гэта рабіць у яго няма.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



20 лістапада 2008
« 2008 г.
« Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930


Надвор'е:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .