аўтар Радыё Свабода
Адпаведны указ за суткі да інаўгурацыі новага прэзыдэнта Віктара Януковіча падпісаў Віктар Юшчанка.
Іншым указам
Ігар Лііхавы вызвалены ад пасады амбасадара Ўкраіны ў Беларусі, паведамляе .
Раман Бясьсьмертны — адзін зь лідэраў «памаранчавай рэвалюцыі», ён зьяўляецца старшынём Цэнтральнага выканкаму партыі «Наша Ўкраіна», якую ачольвае
Віктар Юшчанка.
Новы амбасадар па адукацыі — гісторык. На прэзыдэнцкіх выбарах 2004 года быў кіраўніком выбарчага штабу Юшчанкі, камэндантам намётавага гарадку на Майдане. У 2005 годзе працаваў віцэ-прэм’ерам ва ўрадах
Юліі Цімашэнкі і
Юрыя Еханурава. У 2007 — 2009 гадах быў намесьнікам кіраўніка Сакратарыяту прэзыдэнта Юшчанкі.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.