Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Радзькоў: Трэба налягаць на замежную мову і фізкультуру Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
232425262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Радзькоў: Трэба налягаць на замежную мову і фізкультуру

22.08.2010 15:39 - Крыніца: Наша Ніва

«Нашы задачы — узмацніць навучанне замежнай мове і развіць фізічную культуру», — заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў 20 жніўня перад форумам педагагічных работнікаў устаноў адукацыі ў Мінску.

Паводле слоў Радзькова, «патрэба ў вывучэнні замежных моў — патрэба эканомікі». «Мы нацэленыя на экспарт, а для таго, каб тавар прадаць, трэба яго добра зрабіць, прыгожа ўпакаваць і дамовіцца аб продажы, — для гэтага патрэбны мовы», — патлумачыў міністр.

Радзькоў паведаміў, што ў новым навучальным годзе ў школах будзе ўведзена дадатковая гадзіна замежнай мовы. У агульнаадукацыйнай школе на яе вывучэнне будзе адводзіцца тры гадзіны на тыдзень, у гімназіі — пяць. Акрамя таго, на ўроках замежнай мовы клас будзе раздзелены на тры падгрупы (раней — на дзве).

Паводле слоў міністра, педагагічных кадраў для такога новаўвядзення будзе дастаткова: настаўнікаў замежнай мовы рыхтуюць не толькі ў Лінгвістычным універсітэце, але і ў іншых ВНУ, у тым ліку абласных.

Радзькоў падкрэсліў важнасць развіцця фізічнай культуры. «Мы заўважылі, што дзеці ідуць цяпер больш да камп’ютэра і адыходзяць са стадыёна», — сказаў ён. Каб змяніць сітуацыю, ва ўстановах адукацыі будуць «настойліва патрабаваць» выканання фізічных нарматываў, паведаміў міністр.

Акрамя таго, сістэма адукацыі мае намер «максімальна выкарыстоўваць» спартыўныя збудаванні, якія ёсць «па ўсёй краіне». «Гэта дасць нам і выхаваўчы эфект, таму што заняткі спортам выхоўваюць і волю, і характар, і дапамогуць развіць асобу», — мяркуе Радзькоў.

Ён таксама паведаміў, што працягнецца работа над укараненнем у сферу адукацыі сучасных тэхналогій. Цяпер у Беларусі ўсе вучэбныя дапаможнікі суправаджаюцца электроннымі носьбітамі, у кожнай школе ёсць камп’ютэрныя класы, адзначыў міністр. Задача на сучасным этапе — правільна спалучаць выкарыстанне тэхналогій, «не захапляцца» нейкай адной з іх, дадаў Радзькоў.

Падзяліцца навіной:          10 каментароў       Danik напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 15:03 Да вайны рыхтуюцца, гады! Адлеглы напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 15:07 «навучанне замежнай мове і развіць фізічную культуру»

Радзькоў ставіць мэту пыхтаваць чарнарабочых гастарбайтэраў на экспарт, відаць. дзівак напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 20:55 Ды не, рыхтаваць будуць дыверсантаў за мяжу, у расею найперш, вунь як на расейшчыну налягаюць. Кнехт напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:23 «Нашы задачы — узмацніць навучанне замежнай мове і развіць фізічную культуру», — заявіў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў
==========================
РАЗВІЦЬ І ЎЗМАЦНІЦЬ

І так усе разумныя ўцякаюць,
але не ўсе, напэўна, дабягаюць.
А хто дабег, той у "турме"
па іхняму - ні "бэ", ні "ме".

Вось па такіх душа баліць,
такіх - "развіць" і "узмацніць". настаўнік напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 21:53 Калі прыбяруць гэтага... міністра?!
Ён разваліў усю адукацыю! Хто будзе выкладаць замежную мову?...
У школе не хапае кадраў, усе бягуць з гэтага дурдому! таксама настаўнік напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 23:28 З маёй школы за 2 апошнія тыдні збегла 4 настаўніка. 3 матэматыка і настаўніца замежнай мовы. Усе нашлі працу ў іншых сферах. Дзе плоцяць грошы і не дураць галаву. І не гвалтуюць маральна рознымі паперкамі ды справаздачамі. І няма такога кантролю Lutavit напiсаў(ла) Жнiвень 20, 2010 у 23:54 Радзькова - ў адстаўку, а лепей - пад суд. "Міністэрства" - распусьціць. ВНУ - самакіраваньне, школам - на ўзроўні раёнаў. Вось адзіная рэформа, неабходная нашай адукацыі. Сяржук напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 15:56 2 Настаўнік
-------------------------------------------------
Ну, дык сіліцца міністр, как замежную мову ведалі ды фізічна дужымі былі, бо тады прасьцей зьбегчы з гэтага дурдому:). Нешта ў такіх захадах міністэрства апазіцыйнае - Віцька толькі са сваімі маладымі баранамі й застанецца:).
Адно не зразумела: калі ж гэтыя ўлады хоць што-небудзь не праз ж...у зробяць (Лука - выключэньне, бо ў яго яшчэ адно мейсца "рабочее")? Дурань ды з ініцыятывай - гора ўсім, бо кожны раз будзе чарговая "бітва за ўраджай". А гэтамі міністру спачатку трэба зразумець, што каб любы настаўнік вучыў, а не ідэялагізаваў, да яго павінны ставіцца з павагай, маральнай і матэрыяльнай. Але ж гэта фантастыка, бо цяперашняя неадукаваная ўлада не лічыць народ людзьмі. Цікава, а міністр хоць адну замежную мову ведае (расейская і трасянка не ўлічваюцца)? Мо спачатку прыклад даць? Лех напiсаў(ла) Жнiвень 21, 2010 у 17:56 ДОСЫЦЬ ФІЗКУЛЬТУРУ ВЫКЛАДАЦЬ НА ЗАМЕЖНАЙ МОВЕ!
__________________________________________________
Слава 23-й гімназіі Менску, дзе гэта ня так! кінік напiсаў(ла) Жнiвень 22, 2010 у 10:00 Ну, вось зноў на расейскую мову будуць налягаць!         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне дзевятнаццаць дзевяць пятнаццаць два нуль *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .