Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Радзіна: “Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Радзіна: “Спэцназаўцы ўскідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні”

16.03.2010 20:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Ігар Карней

Міліцыя канфіскавала каля дзясятка кампутараў у офісе “Хартыі-97”, рэдактарку сайту гэтай арганізацыі Натальлю Радзіну пабілі па твары. Яна зьбіраецца здымаць пабоі.

Пасьля таго як сьледчыя і спэцнаўцы пакінулі офіс “Хартыі-97”, Наталья Радзіна распавяла “Свабодзе” вынікі міліцэйскай “спэцапэрацыі”.

“Сканфіскавалі восем сыстэмных блёкаў. Прычым, з парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, паколькі адмовіліся запісваць сэрыйныя нумары кампутарнай тэхнікі ў пратакол. Яны іх проста запакавалі ў цэляфанавыя пакеты з-пад сьмецьця. Заляпілі пячаткай і пайшлі”.

Натальля Радзіна падчас ператрусу пацярпела сама: Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока.

“У мяне ўжо здаравенны фінгал пад вокам, я, натуральна, буду здымаць пабоі. Пакуль ня ведаю, хто канкрэтна гэта зрабіў, таму што яны па-бандыцку зьбеглі зь верхніх паверхаў, калі я падыходзіла да дзьвярэй. Накінуліся на мяне ў той момант, калі я працягнула руку, каб зачыніць дзьверы. Пачалі мяне піхаць, нанесьлі ўдары ў вобласьць скроні і ў вока. У выніку разьбілі вока. І толькі потым, пасьля гэтага, яны прад’явілі пастанову пра ператрус.

Але самае бязьмежжа пачалося пасьля таго, як да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС далучыліся двое ў вязаных масках з проразямі. Калі я запытала – хто яны такія – яны ў адказ выкідвалі руку ў гітлераўскім вітаньні. Прычым, рабілі гэта шмат разоў”.


      

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .