Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пустэльніца зь Беларусі памерла ад галоднага посту? Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пустэльніца зь Беларусі памерла ад галоднага посту?

09.04.2008 15:01 - Крыніца: Радыё Свабода

09.04.2008 15:37

Сёньня ў сродках масавай інфармацыі зьявіліся супярэчлівыя зьвесткі пра лёс адной зь беларускіх сэктантак, якая яшчэ ў мінулым годзе далучылася да пустэльнікаў у пячоры на тэрыторыі Пензенскай вобласьці.

Факт сьмерці беларускі, пра што заявіў адзін зь лідэраў сэкты, прадстаўнікі ўлады пакуль не пацьвярджаюць.

Пры дапамозе журналіста зь Пензы Яраслава Круглага “Свабода” атрымала сёньня заяву цяперашняга лідэра пустэльнікаў Віталя Недагона. Вось што ён кажа:

“Адзін чалавек у пячоры памёр ад раку. Гэта анкалягічна хворая Тамара з Благавешчанску. А другая — праз галодны пост. Яна — грамадзянка Беларусі”.

Вэрсію пра магчымую сьмерць беларускай жанчыны у сем’ях беларускіх пустэльнікаў цалкам не абвяргаюць. Галіна Сакалова з Жабінкаўскага раёну запэўнівае, што ў пячоры маглі застацца яе знаёмыя:

“Марыйка Ярашэвіч з Камянца і Лена зь Берасьця не маглі выйсьці. Вельмі яны набожныя. У іх вялікая сіла веры. Ім за гэта трэба ногі мыць і ваду піць”.

Не абвяргае суразмоўца і зьвесткі пра галодны пост. Спасылаецца нават на прыклад сястры Веры, якая не пасьпела трапіць да пустэльнікаў у пячору, але выконвае іхнія патрабаваньні:

“Мажліва, што яны проста ад змарненьня памерлі. У іх жа вітамінаў не было. А вось нашы, я назіраю, пасьля 10 дзён пачалі ўжываць розныя прадукты. Ядуць яны ўсё. Але менавіта вырашчанае ва ўласнай гаспадарцы — свойскае. У краме яны нічога не купляюць”.

Пра згаданую Марыю Ярашэвіч з Камянца пакуль не ўдалося нічога даведацца. Ня шмат паведаміў і жыхар Берасьця Валеры. Ягонае прозьвішча ён папрасіў не называць:

“У мяне там жонка. Але хто зь беларусаў памёр, ня ведаю.Тэлефаную штодня ў міліцыю райцэнтра Бекава, але ніхто са мной там не жадае размаўляць”.

Акрамя як на міліцыянтаў, крыўдуе спадар Валеры і на рэлігію:

“Гэтая рэлігія моцна ўплывае на мазгі чалавека. Якім чынам, я, вядома, ня ведаю. Але ня можа нармальны чалавек вось так проста кінуць усё”.

Лёс жонкі Валерыя застаецца на сёньня невядомым. Са словаў мужа, Сьвятлана далучылася да пустэльнікаў у Пензе яшчэ ў 2006 годзе.

У лістападзе 2007 году 35 чалавек, у тым ліку некалькі грамадзянаў Беларусі зь дзецьмі, зачыніліся ў загадзя абсталяваным падзямельлі ў Бекаўскім раёне Пензенскай вобласьці. Яны вырашылі заставацца там да траўня 2007 году, калі, на іх думку, павінен надысьці “канец сьвету”. 24 пустэльнікі, у тым ліку чацьвёра дзяцей, пакінулі пячору ў канцы сакавіка — на пачатку красавіка. Да сёньня яны жывуць дзьвюма групамі ў вёсцы Нікольскае.
 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Наружное освещение зданий: светильники уличного освещения. Светильники ELGO. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .