Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пуцін — у Берасьце, Лукашэнка — у Каракас Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пуцін — у Берасьце, Лукашэнка — у Каракас

16.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Уладзімер Глод

Сёньняшні візыт у Берасьце расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна ня зьняў праблемаў, якія існуюць паміж Беларусьсю і Расеяй.

Сустрэча зь беларускім калегам Сяргеем Сідорскім адбылася ў рамках паседжаньня савету міністраў «саюзнай дзяржавы». На тле абмеркаваньня таго, як выконваецца плян сумесных дзеяньняў дзеля выхаду зь фінансавага крызісу, бакі вымушаныя былі разглядаць і балючыя пытаньні.

Ужо першае пытаньне — вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі за мінулы год — паказалі, што крызыс істотна паўплываў на двухбаковы таваразварот. Аб’ём яго зьменшыўся ў 2009 годзе, параўнальна з папярэднім, на 31,2%. Беларусь тут пацярпела больш — яе экспарт скараціўся на 36,4%, расейскі — на 28,9%.

Беларусь залежыць ад Расеі больш, пра што сьведчаць афіцыйныя лічбы. Менавіта ўсходняя суседка закупляе 99,9% усяго аб’ёму беларускага экспарту мяса, 98% тэлевізараў, 91% мэталаапрацоўчых станкоў, 86% малака і малочнай прадукцыі, 76% абутку.

Тым часам кіраўнік беларускага ўраду настроены аптымістычна. Ён разьлічвае ўжо сёлета ўзнавіць аб’ём таваразвароту, які існаваў да крызісу. Сяргей Сідорскі назваў гэта галоўнай задачай.

Выканаць гэтую задачу цягам аднаго году немагчыма — лічыць беларускі эканаміст Леў Марголін:

 Леў Марголін
«Гэта нерэальна. Таваразварот складаецца з экспарту і імпарту. Нават калі мы здолеем узнавіць імпарт у дакрызісных аб’ёмах, то ўзнаўленьне нашага экспарту ад Пуціна не залежыць. У Расеі, адрозна ад Беларусі, рынкавая эканоміка. І калі там нашы МАЗы і МТЗ купляць ня хочуць, то ніхто — ні Пуцін, ні нехта іншы — не прымусіць іх гэта зрабіць. Таму, на мой погляд, гэта абсалютна немагчыма. Прынамсі, цягам гэтага году».

Падчас паседжаньня казалі і пра праблемы, якія Масква і Менск ацэньваюць па-рознаму. Гэта і нафтавае экспартнае мыта, і кошты газу, і разьмеркаваньне мытных грошай у рамках Мытнага саюзу, і транзыт расейскай электраэнэргіі празь Беларусь.

 Уладзімер Жарыхін
Намесьнік дырэктара Інстытуту краін СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін лічыць: складанасьці двухбаковых дачыненьняў — адлюстраваньне таго, як будавалася саюзная дзяржава. У выніку атрымаўся прававы вакуўм:

«З аднаго боку, мы не дабудавалі саюзную дзяржаву. І таму ў нас не было агульнасаюзных абавязковых законаў. З другога боку, паколькі лічылася, што мы ўжо знаходзімся ў саюзнай дзяржаве, не фармаваліся абсалютна неабходныя пагадненьні ў рамках саюзу дзяржаў».

Маскоўскі палітоляг працягвае:

«Я, напрыклад, лічу — ну, не атрымалася саюзная дзяржава. Калі раней я пра гэта казаў, усе рэзка рэагавалі. Цяпер, здаецца, усе супакоіліся. Ну, не атрымалася, — значыць, не атрымалася. Я вось прыводжу прыклад ЗША і Канады. Яны жывуць без саюзнай дзяржавы. І цудоўна жывуць, сябруюць. І ніякіх межаў паміж імі практычна няма. Але ёсьць цэлы комплекс міждзяржаўных пагадненьняў».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .