аўтар Радыё Свабода
16 сакавіка "ў Берасьці Пуцін возьме ўдзел у чарговым пасяджэньні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы", - паведамілі ў дэпартамэньце прэсавай службы і інфармацыі ўрада Расеі.
Адной з тэмаў паседжаньня стане праца Мытнага саюзу.
12 сакавіка
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што не выключае правалу Мытнага саюзу з Расеяй і Казахстанам. Ён папярэдзіў віцэ-прэм’ера
Андрэя Кабякова, што беларускі бок ні ў якім разе не павінен “ні падмануць партнэраў, ні паступіцца ўласнымі інтарэсамі”. Маўляў, трэба вызначыцца цяпер, бо, калі гэты працэс стане незваротным, “ужо будзе позна змагацца за ўласныя інтарэсы”.
Расея і Беларусь маюць каля 40 сумесных эканамічных, абаронных, сацыяльных праграмаў і праектаў, паведамляе .
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.