Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі "застапарыла б стасункі" Беларусі з Захадам Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Прызнаньне Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі "застапарыла б стасункі" Беларусі з Захадам

16.08.2010 14:41 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Магчымае прызнаньне Беларусьсю незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі "застапарыла б стасункі" Менску з Брусэлем і Вашынгтонам.

Такое меркаваньне выказаў брусэльскаму аналітычнаму парталу EuObserver высокапастаўлены літоўскі дыплямат, які пажадаў застацца неназваным.

На яго думку, беларускае кіраўніцтва "выдатна ведае", што прызнаньне самаабвешчаных рэспублік магло таксама пацягнуць за сабой выхад Грузіі з палітыкі ЭЗ "Усходняе партнэрства", куды ўваходзіць Беларусь.

"Сярод іншых наступстваў — візавыя санкцыі і больш ніякіх грошай ад МВФ, Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку, ніякіх новых пагадненьняў з ЭС і пашырэньня доступу на рынкі краін ЭЗ".

Паводле слоў літоўскага дыплямата, абвастрэньне адносінаў паміж Масквой і Менскам сьведчыць, што "Расея расчараваная тым, што яе саюзьнікі па Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы і СНД не прызналі сьледам за ёй Абхазію і Паўднёвую Асэтыю".

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .