Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Прынц Чарльз наведае Белавескую пушчу Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Прынц Чарльз наведае Белавескую пушчу

09.03.2010 14:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Яго каралеўская высокасьць Чарльз, прынц Уэльскі, разам з жонкай Камілай, герцагіняй Карнуольскай, маюць намер наведаць Белавескую пушчу — рэліктавы першабытны лес на мяжы Польшчы і Беларусі, паведамляе .

Агенцтва цытуе адну з прадстаўніц кіраўніцтва сумежнага зь Беларусьсю Падляскага ваяводзтва Польшчы Ёлянту Гадэк.

Паводле яе слоў, прынц Чарльз і яго жонка выказалі жаданьне ўбачыць “белавескіх зуброў у іх унікальным прыродным асяродзьдзі”. Яны даўно чулі пра гэты ўнікальны першабытны лес, які ў дагістарычныя часы распасьціраўся на ўсю Эўропу, а цяпер захаваўся толькі на беларуска-польскай мяжы, у белавескім рэгіёне. Тут жыве і самая вялікая ў сьвеце папуляцыя зуброў (каля 450 з польскага боку і 350 — зь беларускага). Яны — радня амэрыканскім бізонам і знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня.

Прадстаўнікі каралеўскай дынастыі таксама маюць наведаць і невялікую вёску на польска-беларускай мяжы — Крушыняны. Тут жывуць нашчадкі татараў, якія апынуліся ў гэтых мясьцінах пры канцы 17 стагодзьдзя. Прынца і яго жонку цікавіць, як адчувае сябе татарская меншасьць, карэннае мусульманскае насельніцтва ў краіне, дзе пераважаюць рымска-каталіцкія традыцыі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .