Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Прэзыдэнт Татарстану просіць у Беларусі збожжа Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Прэзыдэнт Татарстану просіць у Беларусі збожжа

12.08.2010 13:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Прэзыдэнт Рэспублікі Татарстан Рустам Міньніханаў прыбыў у Беларусь з рабочым візытам.

У Менску кіраўнік Татарстану на сустрэчы з Сяргеем Сідорскім заявіў, што ягоная рэспубліка зацікаўленая ў набыцьці беларускага збожжа і бульбы.

Спадар Міньніханаў паведаміў, што замест плянаваных раней 5 мільёнаў тон збожжа Татарстан зьбярэ сёлета толькі каля 700 тысяч тон з-за анамальна сухога надвор'я.

Ён падкрэсьліў, што нізкі ўраджай "зьяўляецца вялікай праблемай" для Татарстана, паколькі рэспубліку трэба забясьпечыць харчовым збожжам, збожжам для сьпіртавой галіны, а таксама кармамі для жывёлы. Пры гэтым прэзыдэнт Татарстана падкрэсьліў, што рэспубліка зьяўляецца жывёлагадоўчых рэгіёнам. Прэзыдэнт Татарстану дадаў, што ёсьць неабходнасьць таксама закупкі ў Беларусі сакавітых кармоў для жывёлы.

У сваю чаргу Сяргей Сідорскі выказаў спачуваньне сем'ям, якія пацярпелі ад пажараў у Расіі. "Мы ў Беларусі глыбока перажываем гібель людзей, якая адбываецца з-за пажараў у рэгіёнах Расеі", - сказаў ён.

Як паведамілі ў прэс-службе МЗС, візыт татарстанскага прэзыдэнта будзе досыць кароткі. Заплянавана ўскласьці вянкі да абэліска Перамогі і правесьці перамовы прэзыдэнта Татарстана з прэм'ер-міністрам Беларусі. Госьць і кіраўнік беларускага ўраду маюць намер таксама наведаць комплекс "Менск-Арэна".

Сёлета Рустам Міньніханаў зьмяніў на прэзыдэнцкай пасадзе палітычнага доўгажыхара Татарстана Мінцімера Шайміева, які кіраваў рэспублікай больш за 20 гадоў і перажыў на сваёй пасадзе апошніх кіраўнікоў Расеі — Міхаіла Гарбачова, Барыса Ельцына і Ўладзімера Пуціна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Кейтеринг в Москве: кейтеринг обслуживание. Я повар и могу Вам помочь! Дешево. Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .