Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Праз год у Эўропу можна будзе езьдзіць толькі з новымі правамі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Праз год у Эўропу можна будзе езьдзіць толькі з новымі правамі

12.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Правы кіроўцы старога беларускага ды савецкага ўзораў будуць несапраўдныя ў Эўропе з 29 сакавіка 2011 году. Пра гэта паведаміў 12 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі старшы інспэктар па асаблівых даручэньнях аддзелу рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасьці і тэхнагляду УДАІ МУС Беларусі Дзьмітры Гарыновіч.


Як паведамляе , ужо цяпер беларускія кіроўцы, якія маюць правы савецкага ўзору, будуць мець праблемы пры ўезьдзе на тэрыторыю Расіі. А 29 сакавіка 2011 году ўступаюць у сілу папраўкі да Канвэнцыі аб дарожным руху, якая была заключана эўрапейскімі краінамі ў Вене ў 1968 годзе. Менавіта таму з сакавіка наступнага году для ўезду ў Эўропу кіроўцам трэба будзе мець правы новага ўзору. Яны будуць выдавацца з ліпеня 2010 года.

Пасьведчаньне будзе ўяўляць зь сябе плястыкавую картку. На правах будзе фатаграфія іх уладальніка, яго аўтограф, дзяржнумар аўтамабіля, дата і месца нараджэньня кіроўцы і г.д. У афармленьні гэтага дакумэнту будуць выкарыстоўвацца ангельская, беларуская і расейская мовы. Кошт новых правоў павінен скласьці адну базавую велічыню (цяпер 35 тыс. рублёў).

Як адзначыў Дзьмітры Гарыновіч, беларускія ўлады пакуль не плянуюць прыраўнаваць вадзіцельскія правы да дакумэнту, які засьведчвае асобу, як гэты было зроблена, напрыклад, у ЗША.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .