Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пракуратуру цікавіць, ці забіваў Лукашэнка Казуліну Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пракуратуру цікавіць, ці забіваў Лукашэнка Казуліну

24.03.2008 18:14 - Крыніца: Хартыя'97

Пракуратуру цікавіць, ці забіваў Лукашэнка Казуліну

Вядомая журналістка Ірына Халіп была выкліканая сёння ў пракуратуру Менска для дачы тлумачэння з нагоды публікацыі на сайце www.charter97.org яе артыкула «Забойства ў прамым эфіры», напісанага ў дзень смерці Ірыны Казулінай.

Як паведаміла Ірына Халіп сайту www.charter97.org, па факце публікацыі праводзіцца пракурорская праверка. Пракурора Барыса Салавянчыка, па словах журналісткі, падчас размовы цікавіла: ці не збіраецца Ірына Халіп зрабіць заяву з нагоды «здзейсненага злачынства». «Пракурор пытаў мяне некалькі разоў, ці не хачу я зрабіць заяву аб здзейсненым злачынстве, ці не хачу я напісаць заяву, што Лукашэнка забіў Казуліну. Наколькі я ведаю, публікацыі ў прэсе з'яўляюцца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Можа пракуратура жадае расследаваць, ці забіваў Лукашэнка Ірыну Казуліну», – мяркуе Ірына Халіп.

Па словах журналісткі, пракурор спрабаваў зрабіць лінгвістычны аналіз артыкула. У прыватнасці, яго цікавіла, хто з'яўляецца «пачварай» у фразе «Калі бы яны (Аляксандр і Ірына Казуліны – заўв. Хартыі’97) былі разам, то не здаліся б гэтай пачвары». Ірына Халіп растлумачыла, што мела на ўвазе смерць.

«Я лішні раз пераканалася, што фігура Аляксандра Казуліна, сам факт яго існавання нават у турме, не дае супакою ўладам. Нават пасля смерці яго жонкі яны працягваюць рыцца ў сямейных справах Казуліных. З майго пункту гледжання гэта беспардонна, таму што сям'ю, якая смуткуе, добра б усім пакінуць у супакою. Мы можам бачыць, што публікацыі, датычныя Аляксандра Казуліна і яго сям'і, выклікаюць ва ўлад нядужую цікавасць. Я ні на секунду не пашкадавала пра тое, што напісала гэты артыкул. Я ведаю, што ён рэзкі і хвосткі, ведаю, што ён шмат каму можа не спадабацца. І думаю, што ў кагосьці можа выклікаць жаданне адпомсціць ужо асабіста мне, але я цалкам спакойная, таму што ніхто не зможа папракнуць мяне ў тым, што я напісала хаця б слова няпраўды», – сказала ў інтэрв'ю сайту www.charter97.org Ірына Халіп.

Нагадаем, што Ірына Казуліна памерла 23 лютага ад анкалагічнага захворвання, так і не дачакаўшыся вызвалення з турмы мужа – палітвязня Аляксандра Казуліна.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

реставрация зуба культя Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .