Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пракуратура і КДБ не камэнтуюць справу Сьвятланы Байковай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пракуратура і КДБ не камэнтуюць справу Сьвятланы Байковай

12.03.2010 12:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

“Мы нічога не камэнтуем, зьвяртайцеся туды, хто вядзе яе справу”, -- адказалі ў Генэральнай пракуратуры на пытаньне адносна таго, ці выставілі ўжо пэўнае абвінавачаньне Сьвятлане Байковай.


Нагадаем, 3 сакавіка генпракурор Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам пра арышт старшага сьледчага па асабліва важных справах Сьвятланы Байковай. Паводле Рыгора Васілевіча ягоную падначаленую арыштавала КДБ. Рыгор Васілевіч сказаў, што ня ведае, у чым падазраецца Сьвятлане Байковай, але не выключыў, што яна “злоўжывала службовым становішчам”.

У КДБ, аднак, гэтыя зьвесткі дагэтуль не пацьвердзілі, хаця і не абверглі. Няма афіцыйнага пацьверджаньня і таго, ці выставілі Сьвятлане Байковай нейкае абвінавачаньне.

Інтэрнэт-рэсурс зьвязвае арышт сьледчай Байковай з гучнай справай, якую яна вяла. Гэта справа былога начальніка Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта Дзяржкантролю Анатоля Грамовіча і былога намесьніка старшыні КДБ, генэрала КДБ Анатоля Зарэцкага. Таксама па ёй праходзілі дзесяткі супрацоўнікаў мытні, якіх нібыта “прыкрывалі” у незаконных дзеяньнях супрацоўнікі КДБ. Паводле гэтай крыніцы, КДБ дамогся спыненьня крымінальнага перасьледу супроць Анатоля Зарэцкага, а цяпер “разьлічылася” і са Сьвятланай Байковай.

Раней за Сьвятлану Байкову быў арыштаваны сябра яе сьледчай групы Павал Хадаровіч. Паводле апошніх зьвестак, пасьля праверкі Паўла Хадаровіча вызвалілі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .