Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Прадстаўнікі апазіцыі падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзеянняў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня
262728293031
PDF версiяУвайсці на сайт

альбо

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Прадстаўнікі апазіцыі падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзеянняў

25.08.2010 11:40 - Крыніца: Наша Ніва

Прадстаўнікі апазіцыі 24 жніўня ў Мінску падпісалі пагадненне аб каардынацыі дзеянняў падчас найбліжэйшай кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі.

Дакумент падпісалі лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, лідэр Еўрапейскай кааліцыі Мікалай Статкевіч, кіраўнікі аргкамітэтаў па стварэнні партый «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і Партыі жанчын «Надзея» Алена Яськова.

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч не змог прысутнічаць на падпісанні, але выказаў гатоўнасць далучыцца да дакумента. Акрамя таго, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч падпісаў пагадненне з агаворкай, што дзеянні апазіцыі на выбарах павінны быць скіраваны не толькі на барацьбу з Аляксандрам Лукашэнкам, але і з прарасійскім кандыдатам.

Як паведаміў Віктар Івашкевіч, прадстаўнік прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Андрэя Саннікава, лідэра кампаніі «Еўрапейская Беларусь», палітык вызначыцца адносна падпісання дакумента на працягу найбліжэйшых двух дзён.

Пагадненне прадугледжвае, што дэмакратычныя сілы дамаўляюцца:

— правесці масавую інфармацыйную кампанію з мэтай данясення да ўсіх жыхароў Беларусі звестак пра шкоду, якую наносіць беларускаму народу палітыка цяперашняй улады;

— правесці масавую мабілізацыйную кампанію сярод выбаршчыкаў, у прыватнасці ператварыць магчымы пасіўны пратэст у форме няўдзелу ў выбарах у пратэст дзейны, каб большасць прагаласавала супраць дзейнай улады;

— арганізаваць працу з членамі выбарчых камісій, а таксама эфектыўнае назіранне на ўчастках з мэтай выяўлення фальсіфікацый і міжнароднага непрызнання сфальсіфікаваных вынікаў выбараў;

— наладзіць кантакты і правесці перамовы з урадавымі чыноўнікамі, рэгіянальнымі кіраўнікамі, дырэктарамі прадпрыемстваў і афіцэрамі МУС, якія ўжо ўсвядомілі, што ўладу трэба мяняць;

— арганізаваць унутраны і знешні націск на ўлады з мэтай змены выбарчага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі;

— заклікаць усіх нязгодных з вынікамі выбараў і незадаволеных палітыкай уладаў узяць удзел у масавых акцыях пратэсту з патрабаваннем сапраўдных свабодных выбараў.

У адпаведнасці з пагадненнем апазіцыя бярэ на сябе абавязацельства абмеркаваць пытанне аб стварэнні «каардынацыйнага цэнтра кампаніі на прынцыпах роўнасці».

Падзяліцца навіной:          5 каментароў       bocman напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 18:58 Дзякуй. Прыемная навіна. Альховік Мікалай напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 20:26 Важны чацьверты пункт.
Другі супярэчлівы:
бо трэ' было напісаць так:
крыўды на ЖКГ пераўвасабляюцца ў крыўды на кіраўніцтва краіны:) Аляксей не з Жодзина напiсаў(ла) Жнiвень 24, 2010 у 23:13 А дзе ж галоўны змагар - Млікевіч?
Маргенілізаваўся? Барада напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 0:10 Дарэмна БНФ хоць і з агаворкай, але ж падпісаў пагадненьне з гэтай хеўрай. Danik напiсаў(ла) Жнiвень 25, 2010 у 2:15 Ой круцялі!         Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з .

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Iмя *запомніць мяне адзінаццаць дзесяць шэсць пятнаццаць пяць *Апошнія ў рубрыцы
Навіны днягалоўнаевідэа на сайцефотарэпартажыСамае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Жнiвень 2010г.
ПнАўСрЧцПтСбНд
Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .