Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Плануецца ўвесці дыплом даследчыка для аспірантаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Плануецца ўвесці дыплом даследчыка для аспірантаў

11.03.2010 17:35 - Крыніца: Наша Ніва

У Беларусі плануецца ўвесці дыплом даследчыка для тых, хто паспяхова завяршыў вучобу ў аспірантуру. Пра гэта паведаміў журналістам першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук 11 сакавіка ў Мінску на сустрэчы кіраўніцтва Мінадукацыі з дэлегацыяй рэктараў ВНУ з Казахстана.

Паводле яго слоў, такая мера неабходная для стымулявання ўдзелу моладзі ў навукова‑даследчай працы. Дакумент мяркуецца выдаваць тым аспірантам, якія на працягу трохгадовага тэрміна навучання прадставілі кандыдацкую дысертацыю да абароны ці рыхтуюцца гэта зрабіць, а таксама выканалі свой індывідуальны план працы.

Як паведаміў Жук, цяпер працэнт абароны кандыдацкіх дысертацый у тэрмін невялікі і складае каля 4%.

Разам з тым, паводле яго слоў, аспіранты, як правіла, больш падрыхтаваныя, чым выпускнікі ВНУ, маюць вопыт працы ў навуцы, навуковыя публікацыі. Мяркуецца, што ўладальнікі дыплома даследчыка змогуць займаць больш высокія пасады — «не малодшага навуковага супрацоўніка, а старэйшага, не асістэнта, а старэйшага выкладчыка ў ВНУ».

Як паведаміў першы намеснік міністра, законапраект аб увядзенні дыплома даследчыка рыхтуе Вышэйшая атэстацыйная камісія Беларусі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .