Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Першымі “карту паляка” атрымаюць вэтэраны Арміі Краёвай Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Першымі “карту паляка” атрымаюць вэтэраны Арміі Краёвай

11.04.2008 12:55 - Крыніца: Радыё Свабода

11.04.2008 09:13

У Генэральным консульстве Польшчы ў Горадні цяпер існуе асобны нумар тэлефона, па якім можна даведацца пра “карту паляка”. Апроч папераў, якія пацьвердзяць польскае паходжаньне, для яе атрыманьня неабходна засьведчыць веданьне польскай мовы, гісторыі, культуры.


Зьвесткі наконт таго, колькі людзей на цяперашні час падалі дакумэнты на “карту паляка”, можа паведаміць толькі сам Генэральны консул Адам Бернатовіч, сказалі нам. Але ён вельмі заняты, а на наступны дзень увогуле будзе адсутнічаць, зазначыла супрацоўніцтва консульства.

Сочыць за пытаньнем і сам разьлічвае яе атрымаць гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут, які працуе для польскай “Газэты Выборчай”:

 “550 зваротаў было ў першы дзень. Першымі атрымаюць людзі сталага ўзросту, заслужаныя асобы: вэтэраны Арміі Краёвай, Людовага Войска Польскага. Для людзей сталага ўзросту гэта вельмі важная справа — “карта паляка”, яны дастаткова эмацыйна падыходзяць да яе. Вось я размаўляў з вэтэранамі Арміі Краёвай, якія падалі дакумэнты на гэтую карту, яны сказалі: столькі гадоў казалі, што мы не палякі, і вось цяпер нас Польшча прызнала, яна пра нас памятае, для нас гэта вельмі важна. І, ведаеш, гэта са сьлязьмі у вачах казалася”.

Андрэй Пачобут кажа, што некаторыя старыя, якія марылі пра “карту паляка”, не дачакаўшыся яе, памёрлі. Сам ён не сьпяшаецца, а вось ягоны бацька дакумэнты ў консульства падаў.

Пачобут: “А моладзь, зразумела, спадзяецца на магчымасьць перш за ўсё атрымаць візу, якая дазволіць ёй езьдзіць у Польшчу. Гэта, мне падаецца, самае галоўнае для моладзі ў гэтай “карце”.

Якія прагнозы: колькі людзей могуць зьвярнуцца ў гэтай справе ў дыпляматычныя ўстановы Польшчы ў Беларусі?

Пачобут: “Колькасьць тых, хто атрымае “карту паляка”, зразумела, будзе меншай за колькасьць палякаў. Ня ўсім гэта патрэбна, ня ўсе пажадаюць паехаць у консульства, здаваць дакумэнты. Але мне цяжка сказаць, наколькі вялікай будзе актыўнасьць. Гэта цяжка прагназаваць, але я думаю, зацікаўленасьць ёсьць, гэта пацьвярджае тое, што практычна немагчыма датэлефанавацца ў Генэральнае консульства па пытаньнях “карты паляка”.

 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



7 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

стрейч Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .