аўтар Радыё Свабода
Начальнік цягніка Менск-Масква Беларускай чыгункі, а таксама грамадзянін Грузіі, які пражывае ў Беларусі, абвінавачваюцца ў незаконнай перапраўцы грузінаў у Расею. У дачыненьні да гэтых грамадзянаў распачатая крымінальная справа па частцы 1 артыкула 371-1 крымінальнага кодэксу Беларусі за арганізацыю незаконнай міграцыі. Гэты артыкул прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня волі.
Пра гэта карэспандэнту паведамілі ў Міністэрстве ўнутарных спраў.
Супрацоўнік Беларускай чыгункі і яго памагаты з Каўказа пераправілі ў Расею каля 100 грамадзянаў Грузіі. Іншыя падрабязнасьці гэтай крымінальнай справы не раскрываюцца, вядзецца сьледзтва.
Высьвятляецца, колькі грошай удалося зарабіць злачыннай групе на незаконным транзыце.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.