Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Перайшоў у Свабодны прафсаюз — рыхтуйся да звальненья Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Перайшоў у Свабодны прафсаюз — рыхтуйся да звальненья

01.03.2010 20:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У Свабодным прафсаюзе мэталістаў 25-гадовы токар Вячаслаў Рэут прабыў менш за месяц. І днямі яго папярэдзілі, што адміністрацыя не працягне зь ім кантракт.

Старшыня «лёсаўскай» недзяржаўнай прафсаюзнай суполкі Васіль Леўчанкаў паведаміў, што на баку Вячаслава Рэута шмат ягоных калег — яны гатовыя абвясьціць страйк і не выходзіць на працу, калі звальненьне ўсё ж адбудзецца.

У пачатку лютага Вячаслаў Рэут і яшчэ дзесяць рабочых прадпрыемства «Лёс», якое месьціцца ў мястэчку Барань пад Воршай, выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу. Яны зрабілі гэта на знак пратэсту: заявілі, што прадзяржаўны прафсаюз недастаткова бароніць правы рабочых.

Спадар Леўчанкаў не выключае, што неўзабаве пачнецца ціск і рэпрэсіўныя меры ў дачыненьні да іншых новых сябраў Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .