Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пажар на базе хімікатаў: “У бытоўцы мухі паздыхалі, а людзям кажуць: усё ў норме…” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пажар на базе хімікатаў: “У бытоўцы мухі паздыхалі, а людзям кажуць: усё ў норме…”

09.08.2010 18:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода На тэрыторыі базы хімічнай прадукцыі ААТ «Зэльвенская сельгасхімія» яшчэ 18 ліпеня адбыўся пажар на складзе, дзе захоўвалася звыш 300 тон непрыдатных пэстыцыдаў, зьвезеных сюды для захоўваньня з усяе вобласьці яшчэ ў 2006 годзе. Дагэтуль пэстыцыды знаходзяцца пад адкрытым небам, вецер разносіць іх па навакольлі. Працы па ліквідацыі наступстваў ужо некалькі дзён не вядуцца, бо няма спэцыяльных бочак, каб іх туды пакаваць.

Зьнешне на базе хімічнай прадукцыі ААТ «Зэльвенская сельгасхімія» сёньня ўсё выглядае спакойна. Але калі падыходзіш бліжэй, то адразу адчуваецца непрыемны хімічны пах і пачынае гаркацець у роце.

Такім чынам складваюць пэстыцыды, якія перасыпалі ў новыя бочкі.
Побач з базай — дарожна-будаўнічае прадпрыемства ДРБУ-118. Тутэйшыя рабочыя распавядаюць, што спэцыялісты МНС, якія сюды прыяжджалі, казалі, што небясьпекі для іх няма, але яны гэтаму ня вераць.

Спадар: «Гэта сёньня, што сюды ветру няма. А так то наагул не дыхнуць, усё абвастрылася, а сьпёка даходзіла да 43 градусаў. А як пачынаюць гэта варушыць, складаць у бочкі, то немагчыма, бо гэта кшталту попелу, і яго разносіць па ўсім навакольлі, няма чым дыхаць».

Другі спадар: «Нават мухі ўсе паздыхалі ў бытоўцы, дзе мы пераапранаемся, толькі ўзяць і падмесьці…»

Рабочыя ДРБУ 118, якія працуюць побач з згарэўшым складам пэстыцыдаў.
На месцы пажару я засьпеў начальніка службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Гарадзенскага абласнога ўпраўленьня МНС Генадзя Лапіча. Ён, дарэчы, тут зь першага дня пажару. Спадар Лапіч распавядаў мне, што на складзе адбылося самазагараньне, прычым двойчы, але пажар хутка патушылі.

Зь яго слоў, супрацоўнікі хімічнай разьведкі Ваўкавыскага раённага аддзелу надзвычайных сытуацый правялі замер радыяцыйнага і хімічнага заражэньня і вызначылі, што радыяцыйны фон на навакольнай тэрыторыі не перавышае дапушчальных нормаў.

На маё пытаньне, чаму не працягваюцца працы па ліквідацыі наступстваў пажару, спадар Лапіч адказаў, што ім не давезьлі спэцыяльныя бочкі, якія вырабляюць у Расеі.

Ён таксама паведаміў, што ў ліквідацыі наступстваў пажару ўдзельнічаюць спэцыялісты з усяе вобласьці, яны працуюць па чарзе ў спэцадзеньні і ўсяго толькі адну гадзіну ў дзень. Што да таго, якім будзе далейшы лёс пэстыцыдаў, спадар Лапіч зазначыў:

Лапіч: «Зараз шукаюць месца для іх захоўваньня, куды потым і перавязуць».

Карэспандэнт: «А чаму іх не ўтылізуюць?»

Лапіч: «У Беларусі няма дзе. Але зараз вядуцца перамовы, па-мойму, з Украінай, дзе ёсьць заводы, і, магчыма, мы адправім іх туды на ўтылізацыю».

Склад пэстыцыдаў пасьля пажару.
У найбліжэйшай вёсцы, Конна, людзі таксама напалохаліся, калі пачулі ў паветры хімічны пах.

Першы спадар: «Дзяцей папросту ванітавала раніцай. Потым міліцыя праехала па вёсках і папярэдзілі, каб зачынялі хаты і нікуды не выходзілі».

Другі спадар: «Пах быў кшталту салетры альбо аміяку. А потым першы раз за 25 гадоў, колькі я тут жыву, прыехалі і ўзялі аналіз вады і глебы. І ўсё, больш нікога не было, а пажар дымеў двое сутак».

Карэспандэнт: «А ўлады мясцовыя ці прыяжджалі да вас — зь сельсавету, райвыканкаму?»

Спадар: «Ніхто і нічога. Мы спрабавалі тэлефанаваць у Горадню, аднае жанчыны якраз унукі тут былі, яна прасіла — прыміце меры, а ёй адказалі: зьяжджайце, і ўсё».

Жыхары вёскі Конна, што ў двух кілямэтрах ад складу пэстыцыдаў.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Каментары

08.10.2011 16:27 - Gracelynn

Until I found this I thought I'd have to spend the day inisde.

10.10.2011 08:22 - remlghzahg

QJUixd , [url=http://gvvjqrjhjzbm.com/]gvvjqrjhjzbm[/url], [link=http://qujjdkhwxahk.com/]qujjdkhwxahk[/link], http://vxvddodbfbxx.com/

11.10.2011 10:51 - rgkrmzrvflj

6QToFM vicopaocgpcf

12.10.2011 14:18 - vbfqiuntdzf

yH94VY , [url=http://muzwwbxtsxke.com/]muzwwbxtsxke[/url], [link=http://rzygbsnpgszi.com/]rzygbsnpgszi[/link], http://toxiwwhledza.com/


  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .