04.04.2008 18:06
Пяць грамадзкіх дзеячаў Беларусі зьвярнуліся да дзеючага прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і абранага на гэтую пасаду Дзмітрыя Мядзьведзева ў справе вызваленьня Аляксандра Казуліна.
Зварот падпісалі Вольга Казуліна, Сьвятлана Калінкіна, Аляксей Кароль, Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец. У сваім лісьце да кіраўнікоў Расеі яны заклікаюць паспрыяць тэрміноваму вызваленьню з калёніі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна.
4 красавіка ў амбасадзе Расеі ў Беларусі Ігар Рынкевіч і Сяргей Скрабец перадалі тэкст звароту дарадцу амбасадара Ўладзіміру Паўленку.
“Нам было сказана, што нас прымаюць РїР° даручэньні самога спадара амбасадара. РњС‹ пачулі ад расейскіх дыпляматаў меркаваньне, што “пакараньне Аляксандру Казуліну было неадэкватным”. Лічу, цяпер РјРѕР¶РЅР° казаць РїСЂР° адкрыцьцё РґСЂСѓРіРѕРіР°, СѓСЃС…РѕРґРЅСЏРіР° фронту Сћ змаганьні Р·Р° вызваленьне Аляксандра Казуліна”, — сказаў былы адвакат палітыка Ігар Рынкевіч.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.