Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Памёр чалавек, які адрадзіў мастацтва выцінанкі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Памёр чалавек, які адрадзіў мастацтва выцінанкі

11.08.2010 13:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

10 жніўня пайшоў з жыцьця фатограф і пісьменьнік, дзяяч народнага мастацтва Вячаслаў Дубінка.

Нарадзіўся Вячаслаў Дубінка 17 сьнежня 1941 года. У 60-х гадах працаваў фотакарэспандэнтам любаньскай, салігорскай і лагойскай раёнак. Пасьля была праца ў газэтах «Звязда», «Чырвоная змена», у студыі «Фота і жыцьцё» Саюза журналістаў Беларусі, у рэстаўрацыйнай майстэрні Міністэрства культуры. З 1981 года — у часопісе «Беларусь».

Вячаслаў Дубінка быў сябрам Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Саюза мастакоў Беларусі. Ён аўтар фотаальбомаў, кніг публіцыстыкі і прозы. Вячаслаў Дубінка адрадзіў на Беларусі мастацтва выцінанкі. Таленавіты майстра называў свой улюбёны занятак выразаньнем казак.

У сваім апошнім інтэрвію ў траўні гэтага года Вячаслаў Андрэевіч гаварыў пра тое, як шкадуе аб тым, што ў маладосьці шмат растраціў жыцьцёвага запалу.

“Хоць ты пачні жыцьцё спачатку. Але цягнік пагнаў за небакрай”—цытуе яго слуцкая газэта .

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .