Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Палатка»: Меркаванне Еўропы па адмене смяротнага пакарання не будзе вырашальным Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

«Палатка»: Меркаванне Еўропы па адмене смяротнага пакарання не будзе вырашальным

04.03.2010 05:00 - Крыніца: Хартыя'97

Прадстаўнікі беларускай «палаты прадстаўнікоў» цягнуць час з разглядам увядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

Меркаванне Рады Еўропы не будзе вызначальным для прыняцця рашэння аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі, заявіў сёння старшыня сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік «парламенцкай» працоўнай групы па абмеркаванні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка.

«Патрабаванне Рады Еўропы (аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі для аднаўлення статусу спецзапрошанага ў ПАРЕ) будзе ўлічвацца, але не стане вызначальным для прыняцця рашэння аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне. Нам трэба ўлічваць усе фактары: і палітычную волю, і міжнародную сітуацыю, і грамадскую думку», - перадае словы Мікалая Самасейкі.

На яго думку, пытанне аб механізме адмены смяротнага пакарання - другаснае. Галоўная мэта створанай працоўнай групы - вывучыць перадумовы, якія даюць падставу вырашыць, ці трэба адмяняць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Толькі пасля гэтага, як заявіў Самасейка, варта абмяркоўваць, якім менавіта чынам яно можа быць адмененае: альбо праз ратыфікацыю міжнародных пратаколаў, альбо праз унясенне змяненняў у Крымінальны кодэкс, альбо увядзенне мараторыя.

«Палатачнік» не выключае, што ў Беларусі магчыма правядзенне рэферэндуму адносна поўнай адмены смяротнага пакарання, бо для гэтага спатрэбіцца ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю. Аднак, паводле словаў Самасейкі, на першапачатковым этапе варта разглядаць пытанне аб увядзенні мараторыя, а не аб поўнай адмене смяротнага пакарання.

Яшчэ адзін удзельнік працоўнай групы, намеснік старшыні сталай камісіі «палаты прадстаўнікоў» па міжнародных справах і сувязях з СНД Ігар Карпенка падкрэсліў, што калі «дэпутатам» трэба будзе прымаць рашэнне аб увядзенні мараторыя, то гэта будзе «не ва ўгоду Радзе Еўропы ці яшчэ камусьці, а ў кантэксце інтарэсаў беларускага грамадства і дзяржавы».

Плануецца, што дзейнасць працоўнай групы працягнецца да лета гэтага года.

Нагадаем, што ў чэрвені 2009 года Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы ў сваёй рэзалюцыі звязала вяртанне Беларусі гасцявога статусу ў асамблеі з мараторыем на смяротнае пакаранне.

Беларусь - адзіная краіна Еўропы, якая не толькі не ўваходзіць у Раду Еўропы, а нават не мае гасцявога статусу. 47 еўрапейскіх краін, разам з усімі нашымі суседзямі, уваходзяць у Раду Еўропы. А адпаведна, іх грамадзяне могуць падаваць заяўкі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека супраць парушэння сваіх правоў дзяржаўнымі органамі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .