Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай «Палатачнік»: Рэкамендацыі дэлегацыі Еўрапарламента – неканструктыўныя Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

«Палатачнік»: Рэкамендацыі дэлегацыі Еўрапарламента – неканструктыўныя

11.03.2010 18:35 - Крыніца: Хартыя'97

Беларуская «палата прадстаўнікоў» балюча ўспрыняла рэкамендацыі Еўрапарламента ўключыць у склад Еўранэсту 10 прадстаўнікоў апазіцыі.

Рэкамендацыі дэлегацыі Еўрапарламента ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕЗ «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) адносна складу беларускай дэлегацыі ў гэтай структуры неканструктыўныя. Пра гэта ў інтэрв'ю заявіў старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД «палаты прадстаўнікоў» Сяргей Маскевіч.

10 сакавіка члены дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранэсце прагаласавалі за тое, каб рэкамендаваць Еўрапарламенту запрасіць для ўдзелу ў працы Еўранэста ад Беларусі толькі прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Чакаецца, што пытанне пра склад беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце будзе разгледжана ў першай палове красавіка.

«У мяне стаўленне да рэкамендацый адмоўнае. Гэта неканструктыўны крок. Але яны былі цалкам прадказальныя, зыходзячы з папярэдніх заяў еўрадэпутатаў», - сказаў Маскевіч.

Беларускі «дэпутат» хоча, каб Еўрапарламент звяртаў больш увагі на пазіцыю краін СНД, якія ўдзельнічаюць ва Усходнім партнёрстве.

«Кіраўнікі парламентаў Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны адзіныя ў сваёй пазіцыі, што Нацыянальны сход павінен быць прадстаўлена ў Еўранэсце нароўні з усімі. Дэлегацыя Еўрапарламента мае супрацьлеглае меркаванне. Напэўна, непазбежныя разыходжанні пры прыняцці і іншых рашэнняў удзельнікамі Еўранэста», - лічыць Маскевіч.

На яго думку, рэкамендацыі дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранэсце «не спрыяюць аптымальнаму і канструктыўнаму супрацоўніцтву Беларусі і Еўразвяза».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, Еўрапарламент парэкамендаваў не запрашаць «палатачнікаў» у склад ПА «Усходняга партнёрства». Рашэнне пра склад беларускай дэлегацыі ў парламенцкай асамблеі палітыкі ЕЗ «Усходняе партнёрства» (Еўранэст) адкладзена на месяц. Аднак 10 сакавіка сябры дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранэсце прагаласавалі за тое, каб рэкамендаваць Еўрапарламенту запрасіць для ўдзелу ў працы Еўранэста ад Беларусі толькі прадстаўнікоў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Хартыя'97.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .