Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Палітычна актыўны? Пад скарачэньне!" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Палітычна актыўны? Пад скарачэньне!"

04.03.2010 15:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Міхал Карневіч

На Бярозаўскім шклозаводзе “Нёман”, што ў Лідзкім раёне, больш за 30 рабочых атрымалі пісьмовыя папярэджаньні пра тое, што празь месяц у іх сканчаецца кантракт і больш працягвацца ня будзе.


Адзін з тутэйшых актывістаў, Сяргей Трафімчык, распавядае, што кантракты ў іх зазвычай працягвалі на пяць гадоў. А летась і сёлета, зь яго слоў, шмат рабочых працуюць паводле скарочанага графіку.

Сяргей Трафімчык зьвяртае ўвагу на тое, што пад скарачэньне трапляюць высокакваліфікаваныя рабочыя, якія маюць стаж па 5 і болей гадоў. Ён таксама дадае, што не працягваюць кантракт і палітычна актыўным людзям.

Трафімчык: “Некаторым хлопцам, хто зараз удзельнічае ў зборы подпісаў, таксама прыйшлі паведамленьні пра тое, што кантракт не працягнуць. Прычым гэта людзі з 5, 6 разрадамі”. З такімі намёкамі: ня лезь, куды ня трэба — не адзін раз да мяне начальніца зьмены падыходзіла

Спадар Васіль — адзін з тых, хто зьбірае подпісы за дэмакратычнага вылучэнца. І ён таксама атрымаў паведамленьне, што пасьля 22 сакавіка кантракт зь ім працягвацца ня будзе.

Праўда, спадар Васіль лічыць, што зь ім так абыходзяцца выключна за яго актыўную грамадзянскую пазыцыю на прадпрыемстве, бо ён неаднаразова зьбіраў подпісы рабочых пад пратэстамі да адміністрацыі за недалічваньне заробкаў і іншыя парушэньні.

Спадар: “З такімі намёкамі: ня лезь, куды ня трэба — не адзін раз да мяне начальніца зьмены падыходзіла. Дый іншыя з адміністрацыі казалі, калі я ліст забіраў: маўляў, ты палез, куды ня трэба”.

Яшчэ адзін рабочы, спадар Вадзім, кажа: няма сумневу — гэта за тое, што ён сябра БНФ. Дзе знайсьці працу ў Бярозаўцы, ён зусім не ўяўляе. І напісаў кіраўніку прадпрыемства яшчэ адну скаргу.

Спадар: “Я ўжо пісаў адну заяву начальніцы зьмены, паколькі ў мяне высокі разрад, працаваў без парушэньняў, але я бачу, што яна нікуды не пайшла. Сёньня напішу другую і пайду да дырэктара ў кабінэт — пагляджу, што яны на гэта скажуць”.

Спадар Васіль кажа: калі ня ўдасца адстаяць сваё месца працы, то будзе вельмі складана, бо ён мае толькі адну спэцыяльнасьць, на якую вучыўся, — выдзімальнік шкла.

Калі звольняць, заўважае спадар, давядзецца ехаць у іншы горад і шукаць працу там.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .