Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Палітолягі камэнтуюць адмову Лукашэнку наведаць Вільню Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Палітолягі камэнтуюць адмову Лукашэнку наведаць Вільню

10.03.2010 14:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Галіна Абакунчык

Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўдзельнічаць у юбілейных урачыстасьцях з нагоды 20-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Літвы. Афіцыйную дэлегацыю Беларусі ўзначаліць намесьнік прэм’ер-міністра ўраду краіны Віктар Бура.




Ул.Мацкевіч: “Няёмка Лукашэнку ехаць на такое сьвята”


Уладзімер Мацкевіч Адмову кіраўніка Беларусі ад запрашэньня прэзыдэнта Літвы наведаць Вільню камэнтуе палітоляг Уладзімер Мацкевіч:

“Ёсьць шэраг няёмкіх умоваў для гэтай паездкі: гэта і справа Усхопчыка, гэта і шэраг пытаньняў па АЭС, гэта ўвогуле для Лукашэнкі, зь ягонай ідэалёгіяй , няёмка сьвяткаваць такое сьвята. Хоць Беларусь таксама будзе адзначаць 20-годзьдзе незалежнасьці і гэтай незалежнасьцю найбольш скарыстаўся менавіта Лукашэнка ў Беларусі, як першы прэзыдэнт. Менавіта гэтая незалежнасьць у ідэалёгіі сёньняшняга рэжыму зьяўляецца чымсьці брыдкім, ня добрым і г.д.. Таму зьяўленьне Лукашэнкі на такім сьвяце было б, так бы мовіць, здрадай у вачах тых, на каго, нібыта, Лукашэнка абапіраецца. Хоць ягонай апорай зьяўляецца, хутчэй, цынічнае чынавенства і цынічны бізнэс і г.д., а ня тыя былыя савецкія людзі, якія былі ягоным электаратам ў 1994 годзе. Але ж тым ня менш, ідэалёгія ніяк не карэктавалася, не крытыкавалася, а таму проста няёмка Лукашэнку ехаць на такое сьвята”.


А.Класкоўскі: “Я думаю, што найперш – гэта дэманстрацыя прынцыпаў”


Аляксандар КласкоўскіАдмову кіраўніка Беларусі ад запрашэньня прэзыдэнта Літвы наведаць Вільню камэнтуе палітолягАляксандр Класкоўскі:

“Я думаю, што найперш – гэта дэманстрацыя прынцыпаў. Прынцыпаў таго “прагматычнага дыялёгу”, які афіцыйны Менск накідае Эўропе. Тут не жаданьне найперш нейкую ляяльнасьць для Масквы прадэманстраваць, як могуць меркаваць некаторыя аналітыкі, а менавіта паказаць сваю самастойнасьць, як гэта разумее афіцыйны Менск. Бо пытаньне запрашаць ці не запрашаць Лукашэнку да апошняга вісела ў паветры. Як вядома, спадарыня Грыбаўскайце паставіла умову, каб быў пералом у скандальна вядомай справе Уладзімера Ўсхопчыка. І паколькі толькі ў апошні момант гэты запрашальнік у Менск прыйшоў, я думаю, што беларускі афіцыйны лідэр, узважыўшы, вырашыў паказаць свой гонар і сваю незалежнасьць. І гэта такі падмурак на пэрспэктыву, бо афіцыйны Менск хоча і надалей гнуць сваю лінію – толькі “прагматычны дыялёг” і ніякіх умоў. І найперш – гэта на будучыню страхоўка ад таго, каб не накідалі нейкія ўмовы ў частцы дэмакратызацыі, грамадзянскіх свабод і правоў чалавека”.



А. Фёдараў: “Магчыма, што Масква неафіцыйна выказала незадавальненьне”


Андрэй ФёдараўАдмову кіраўніка Беларусі ад запрашэньня прэзыдэнта Літвы наведаць Вільню камэнтуе палітоляг Андрэй Фёдараў:

“Чым было абумоўлена такое рашэньне сказаць цяжка. Тое, што было зроблена адносна Літвы, я маю на ўвазе допыт Уладзімера Усхопчыка, як быццам спрыяла менавіта гэтай паездцы. Магчыма, адмоўную ролю адыграў той факт, што, фактычна, Літвой была пастаўлена ўмова, што калі будуць нейкія зрухі, то тады і будзе запрашэньне, што ў Менску палічылі не зусім дарэчным. Магчыма, нейкім чынам паўплывала Масква – неафіцыйна выказала незадавальненьне. Але гэта ўсё здагадкі, бо насамрэч чаму гэтая адмова мела месца сказаць цяжка. Бо гэта сапраўды давала магчымасьць, каб ізноў адбыўся кантакт з Эўропай, чаго беларускія ўлады дамагаліся ўсе гэтыя гады”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



1 жніўня 2010
« 2010 г.
« Жнівень
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


Рознае:

Стало тепло! Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .