Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пакуты на беларуска-украінскай мяжы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пакуты на беларуска-украінскай мяжы

17.08.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода Беларуска-ўкраінская мяжа апошнім часам стала месцам пакут сотняў турыстаў зь Беларусі, Расеі, балтыйскіх краінаў. Часам хутчэй прыляцець з Турэччыны ва Ўкраіну, чым пасьля перасячы на аўтамашыне мяжу й апынуцца ў Беларусі.

У тых, хто ў гэтыя сьпякотныя дні на аўтатранспарце перасякае мяжу, найбольш прэтэнзіяў не да беларускіх, а да ўкраінскіх памежнікаў з пункту пропуску “Новыя Ярылавічы”, што ў Чарнігаўскай вобласьці.

Апавядае кіроўца Васіль зь Ленінградзкай вобласьці Расеі, які са сваякамі адпачываў ва Ўкраіне й толькі што пераехаў украінска-беларускую мяжу на трасе Чарнігаў-Гомель:

“На ўкраінскай мяжы была вялікая чарга — стаялі больш за дзьве гадзіны. На беларускай было ўсе вельмі хутка, акуратна, без затрымак. Проста на ўкраінскай мяжы адзін чалавек адным пальцам выбівае на кампутары пашпартныя зьвесткі. У адной руцэ ў яго пашпарт, другой ён выбівае зьвесткі — адным пальчыкам. Атрымліваецца вельмі доўга. Рамонту там ніякага ня бачна. Прапускных дарожак мала, таму й чэргі”.

Некаторыя турысты, якія вяртаюцца дамоў з Чорнага мора аўтаспынам, перасякаюць мяжу пешкі. Пакідаюць сваіх аўтаспадарожнікаў на ўкраінскай мяжы — і ідуць пешкі. Так, прынамсі, паступілі Тацяна й Андрэй з Санкт-Пецярбургу. Даехалі зь Севастопалю да ўкраінскай мяжы, заплечнікі на сьпіны — і наперад.

Спадарыня Тацяна: “Сама мытня ў нас хвілінаў пяць заняла. Падышлі да акенца, там усё нам напісалі, паставілі. Потым ішлі пехам ад мытні да мытні. І тут таксама хвілінаў пяць. З украінскага боку стаяла дзесяткі два машынаў — ну, ня больш, як паўкілямэтра. Перад беларускай мытняй машыны чатыры стаяла. Гэта з легкавікоў. З аўтафургонаў — па пары там і тут”.

Рыгор і Паліна - пехатою праз мяжу прасьцейПакуль мы размаўлялі, да беларускай мяжы з боку Гомеля з рэчавымі мяшкамі за плячыма наблізіліся двое пешых турыстаў — Рыгор і Паліна, таксама з Санкт-Пецярбургу.

Рыгор: “Мы зь Пецярбургу, падарожнічаем аўтаспынам. Спрабуем дабрацца да Крыму. Зараз паспрабуем перайсьці мяжу — першы раз на беларуска-ўкраінскай мяжы. Што тут рабіць, відаць, яшчэ з кілямэтар трэба ісьці пехатою, каб злавіць машыну”.

Беларусы ўлетку таксама імкнуцца да мора — хто да Чорнага, а хто ў Турэччыну — да Міжземнага.

Фірмы прапануюць вылет у тую ж Турэччыну з Кіеўскага аэрапорту. І гамельчукам, і нават менчукам з тэрыторыі Ўкраіны пералёты нашмат таньнейшыя.

Да аэрапорту Барыспаль беларусы едуць мікрааўтобусамі. І таксама зьведваюць пакуты на мяжы. І ня толькі на цэнтральным памежным аўтапераходзе “Новая Гута” — “Новыя Ярылавічы” , але й на пабочных. Напрыклад, Весялоўка-Сянькоўка, куды раілі кіравацца беларускія памежнікі.

Апавядае 35-гадовая жыхарка Гомелю, якая два дні таму вярталася з Турэччыны й перасякала зь сям’ёй украінска-беларускую мяжу:

“Я зь сямьёй езьдзіла ў Турэччыну. Да Кіеўскага аэрапорту дабіраліся з Гомелю маршруткай. Туды праехалі хутка, а вось назад — стаялі тры гадзіны на ўкраінскім пераходзе. Ехалі ў абход Новых Ярылавічаў — праз памежны пункт Весялоўка. Чарга аўтамашын была з паўкілямэтра ці болей. І менавіта на ўкраінскім баку. Намучыліся пасьля адпачынку”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .