Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай “Падвышкі стыпендыі хопіць на адзін паход у кіно” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Падвышкі стыпендыі хопіць на адзін паход у кіно”

18.08.2010 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Указам Аляксандра Лукашэнкі беларускім студэнтам падвышаны стыпендыі – у сярэднім на 11 працэнтаў. На што вам хопіць гэтай падвышкі? На пытаньне адказваюць студэнты Гомеля.


Студэнт:
“Стыпэндыя, якая была дагэтуль, складала ў мяне 120 тысяч. Гэта літаральна на 3-4 разы зайсьці ў краму, купіць малочныя прадукты, шматок каўбаскі — усё, грошай у цябе няма. Адзінаццаць працэнтаў падвышка — гэта не нашмат нешта зьменіцца. Ну, зойдзем мы ў краму не чатыры, а пяць разоў. Вельмі малая стыпэндыя ў студэнтаў.”

Студэнт: “Два разы паабедаць на хаду. Я звычайна харчуюся на хаду.”

Студэнтка: “Адзін раз схадзіць у краму — купіць хлеба, сьмятаны й макаронаў. Усё!”

Студэнт: “Рэальна ні на што. Маме аддам, бо я ёй вінен.”




Студэнтка:
“На марозіва хопіць, нават на некалькі.”

Студэнт: “90 тысяч у мяне стыпэндыя. Дабаўка будзе 9 тысяч 200 рублёў — схадзіць у кіно адзін раз.”

Студэнтка:
“Напэўна, таксама схадзіць у кіно ці купіць нейкую касмэтыку.”

Студэнт: “Ня ведаю, відаць, на бутэльку піва й пачак цыгарэтаў.”

Студэнт: “На хлеб і маянэз — болей ні на што ня хопіць.”

Студэнтка:
“Я лічу, што стыпэндыі вельмі малыя. За іх месяц пражыць нельга. У нас у групе асабліва шмат дзяўчат з раёнаў, грошай не хапае. Гэта сымбалічная дапамога.”

Студэнт: “Жыцьцё стане крыху лягчэйшым”.

Студэнтка: “Адзін раз зьезьдзіць да бацькоў — у адзін бок”.

Студэнт: “Няма адрозьненьня — будуць гэтыя 10 тысячаў, ці не. Няма рэальнай дапамогі”.

Студэнтка: “Напэўна, на лішнюю булачку ці на праезд. У мяне падвышаная стыпэндыя — атрымліваецца 153 тысячы беларускіх рублёў. Падвышка на 11 адсоткаў неістотная”.

Студэнт:
“Ні на што гэтых грошай ня хопіць з нашымі коштамі — вельмі малыя грошы. Па-мойму, гэта сымбалічна зроблена, каб паказаць, што нешта робіцца для студэнтаў”.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .