Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Падсудны Аляксандар Ларын: “Я сказаў: ліквідацыя губэрнатара” Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Падсудны Аляксандар Ларын: “Я сказаў: ліквідацыя губэрнатара”

18.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Алег Грузьдзіловіч

У Вярхоўным судзе на працэсе над Мікалаем Аўтуховічам ды іншымі абвінавачанымі ў падрыхтоўцы тэракту другі дзень дае паказаньні Аляксандр Ларын, які нібыта мусіў быць выканаўцам замахаў на высокапастаўленых чыноўнікаў.


Свае адносіны зь іншымі падсуднымі былы крымінальнік Ларын прызнаў складанымі. З Аўтуховічам — як «прахалодныя, несяброўскія, як кіраўніка з падначаленым». З Асіпенкам — нават як варожыя: «ненавідзелі адзін аднаго». Казлоў нібыта казаў пра яго, Ларына, — «адмарозак». І тым ня менш Ларын кажа, што пагадзіўся рызыкаваць сабой, каб выканаць замовы гэтых людзей, зьвязаныя з замахамі на Саўчанку і Камянко. На апошняга — праз электрашокер, а на «губэрнатара», як Ларын называў старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку, «з гранатамёта стрэлам у вакно» альбо «ўзарваўшы бомбу». «Ці казаў Аўтуховіч наўпрост пра намер забіць гэтых чыноўнікаў?» — некалькі разоў задаваў адно і тое ж пытаньне пракурор Эльдар Сафараў. Спачатку Ларын згадаў фразу Аўтуховіча «Забіць мала!», сказаную ў гневе. Прычынаю гневу было абвінавачаньне ў нявыплаце падаткаў. Пазьней згадаў, што Аўтуховіч распытваў яго пра варыянты замаху. Яшчэ ад Ларына прагучала згадка, што менавіта Аўтуховіч нібыта даручыў яму забраць з багажніка аўтамабіля гранатамёт з выбухоўкай і дэтанатарамі ды схаваць гэтак, каб «быў пад рукой».

Калі Ларын атрымаў загад зрабіць замах на Ўладзімера Саўчанку і колькі папрасіў за сваю працу? Паводле Ларына, яму быў абяцаны ганарар у 5 тысяч даляраў. Дамаўляўся ён нібыта не з Аўтуховічам, які ўжо сядзеў у сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў нясплаце падаткаў, а з Уладзімерам Асіпенкам, які дзейнічаў ад імя Аўтуховіча. Нібыта праз адваката паступіў сыгнал, што прыйшоў час прывесьці ў дзеяньне пэўны плян. Намесьнік Аўтуховіча ў фірме «Ніка-транс» Юры Лявонаў выпадкова даведаўся пра гэты плян і вельмі спужаўся. Вось што Ларын распавёў пра гэты эпізод:

Ларын: «Увечары была размова зь Лявонавым наконт таго, каб я дзейнічаў. Ён спытаўся ў мяне, ці ёсьць нейкі ў мяне плян. Так, кажу, ёсьць — ліквідацыя. Гэта значыць, устараненьне губэрнатара. Ён адзінае, што запытаў, — хто будзе выканаўцам?»

Пракурор: «І вы пацьвердзілі...»

Ларын: «Я сказаў, што я. Усё».

Падчас допыту Аляксандар Ларын некалькі разоў казаў пракурору Эльдару Сафараву: «Што вы мяне пытаецеся, я ня памятаю, пытайцеся ў майго адваката, я стаміўся». Пасьля апошняй такой рэплікі судзьдзя Аляксей Цяцюхін абвясьціў перапынак да 19 сакавіка.

Пракамэнтаваць паказаньні Ларына я папрасіў былога сьледчага пракуратуры, праваабаронцу Алега Воўчака:

 Алег Воўчак
«Хлусіць. Нават наконт таго, як ствараць бомбу, скажу як былы сапёр, ён не ўяўляе дакладна, як усё рабіць. Дзесьці прачытаў нешта, і ўсё. На дакладныя пытаньні адносна абставінаў у яго пачынаюцца нэрвовыя зрывы, аднойчы ён нават сказаў, каб за яго адказваў адвакат. Бывае, не разумее пракурора. Увогуле, я заўважыў, што пракурор сам заблытаўся ў храналёгіі падзеяў. Гэтая храналёгія парушаецца пасьля кожных новых выказваньняў: калі што было, калі і хто перадаваў грошы. Плюс нешта фантазіруе новае, чаго ўчора не гучала. Таму, мяркую, зь ім сёньня папрацуюць, каб ён вярнуўся ў сваю вэрсію. Але ўжо бачна, што гэта ганьба ўсяму сьледчаму камітэту МУС, што такую справу падрыхтавалі».

Аляксандар Ларын нарадзіўся ў Нальчыку ў 1971 годзе. На судзе сталі вядомыя цікавыя падрабязнасьці зь біяграфіі гэтага чалавека. Аказваецца, у 1990-х гадах Ларын удзельнічаў у баявых дзеяньнях у Абхазіі, ваяваў у складзе «мусульманскага батальёна» за незалежнасьць гэтай рэспублікі ад Грузіі. У канцы 1990-х гадоў у Расеі Ларын быў асуджаны за крымінальнае злачынства, нібыта за банальны крадзеж. Пасьля адбыцьця пакараньня прыехаў у Ваўкавыск, дзе ў яго жыла цётка. У пачатку 2000-х уладкаваўся ў ваўкавыскую фірму «Ніка-транс», якая належала Мікалаю Аўтуховічу. У асноўным рамантаваў аўтамабілі, але з 2004 году пачаў выконваць асабістыя даручэньні Аўтуховіча як ягоны кіроўца. Арыштавалі Ларына за тыдзень да арышту Аўтуховіча і Асіпенкі, 9 лютага 2009 году.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .