Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Падручніка пра Галакост няма толькі ў Беларусі Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Падручніка пра Галакост няма толькі ў Беларусі

01.03.2010 19:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Любоў Лунёва

Як ушанаваць памяць усіх габрэяў, якія загінулі ў Беларусі ў часы Другой сусьветнай вайны? Гэтае пытаньне абмяркоўвалі прадстаўнікі шэрагу габрэйскіх арганізацый і рэлігійных суполак. Яны зазначылі, што застаецца мала часу, бо людзі, якія былі відавочцамі трагічных падзеяў, цяпер у сталым веку. Многія сыходзяць, не пакінуўшы ўспамінаў.

Асноўны праект дакумэнтаваньня імён габрэяў, якія загінулі ў часы Галакосту, праводзіцца сумесна габрэйскай суполкай Беларусі з Інстытутам Катастрофы і Гераізму габрэйскага народу, арганізацыямі «Яд Вашэм» і «Джойнт». Каардынуе працу музэй гісторыі і культуры габрэяў Беларусі і грамадзкае аб’яднаньне «Рэспубліканскі фонд «Галакост».

Амбасадар Ізраілю Эдуард Шапіра ўдзельнічаў у круглым стале:

«Вельмі правільна праводзіць такую сустрэчу менавіта ў такі момант, каб вызначыць тэмы ўдзелу габрэйскіх арганізацый, амбасады Ізраілю. Тэма адмаўленьня Галакосту — гэта й наша праблема, і ўсіх людзей, якія прысутнічаюць тут. Гэта тэма, якая ня дзеліць нас паводле нацыянальнасьці, веравызнаньня. Гэта тэма, якая павінна непакоіць увесь сьвет».

Спадар Шапіра паведаміў «Свабодзе», што факты праяваў антысэмітызму ў Беларусі не застаюцца па-за ўвагай амбасады Ізраілю.

«Амбасада не праводзіць расьсьледаваньняў, але, натуральна, гэта адна з найважнейшых тэмаў у нашай дзейнасьці. Мы зьвяртаемся ў гэтым пытаньні да ўладаў і знаходзім разуменьне. Не заўсёды захады ўладаў адпавядаюць той увазе, якую яны надаюць праблеме.

Натуральна, трэба жадаць лепшага, але я знаходжу разуменьне. Амбасада ніколі ня зьмірыцца з антысэміцкімі праявамі любога характару. Мінуліся тыя часы, калі амбасада маўчыць і не зьвяртае ўвагі на такія зьявы».

Старшыня аб’яднаньня габрэйскіх суполак Беларусі Леанід Левін казаў пра кірункі працы дзеля пошуку імёнаў габрэяў, якія загінулі ў часы вайны. Ён казаў, што сябры арганізацыі не сутыкаюцца зь перашкодамі ў сваёй дзейнасьці.

Мы ня можам казаць, што Беларусь — антысэміцкая краіна.«Трэба казаць шчыра: антысэмітызм ёсьць, быў і будзе. Мы з вамі ніколі ня зможам перагарнуць гэтую старонку. Але ён ёсьць ня толькі ў нашай краіне, а паўсюль. Мы ня можам казаць, што Беларусь — антысэміцкая краіна. Наадварот, калі мы паглядзім на Францыю, Нямеччыну, Польшчу і г.д., Беларусь знаходзіцца ў лепшым стане».

Падчас паседжаньня выказваліся меркаваньні, што трэба больш шчыльна супрацоўнічаць зь Міністэрствам адукацыі. Удзельнікі круглага стала канстатавалі, што Беларусь — адзіная краіна рэгіёну, у якой няма ніводнага адукацыйнага дапаможніка пра Галакост. Тым часам толькі ў суседняй Украіне — 12 такіх падручнікаў.

Дырэктар Нацыянальнага архіву Вячаслаў Селяменеў паведаміў, што архіўныя матэрыялы шырока выкарыстоўваліся дзеля вызначэньня колькасьці і прозьвішчаў габрэяў, якія загінулі на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх — шмат грамадзянаў краінаў Заходняй Эўропы.

Дырэктарка музэю гісторыі і культуры габрэяў Беларусі Іна Герасімава распавяла, што людзі, даведаўшыся пра праект ушанаваньня памяці ахвяраў Галакосту, зьвяртаюцца з інфармацыяй.

«Трэба сабраць і зьберагчы, каб імя кожнага чалавека, які загінуў, было запісана ў „Яд Вашэм“. Мы толькі за апошні год сабралі каля 10 000 імёнаў. Што вельмі важна для нас — гэта людзі, якія памятаюць тых, хто зь імі разам вучыўся, працаваў. Некаторым зь іх па 80 гадоў.

Ёсьць гісторыі, якія кранаюць да сьлёз. Адзін мужчына 83 гадоў адмыслова прыехаў з Гомелю да нас, каб даць імя свайго настаўніка. Ягоны настаўнік-габрэй загінуў, а ён, беларускі хлопец, пайшоў на фронт. Даведаўся пра праект і прыехаў, каб распавесьці пра свайго настаўніка».

Удзельнікі паседжаньня зазначылі, што якраз на пачатку сакавіка 1942 году загінула вялікая колькасьць габрэяў. Заўтра, 2 сакавіка, прадстаўнікі габрэйскіх арганізацый і амбасады Ізраілю наведаюць мэмарыяльны комплекс «Яма».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .