Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Падатковая адсочвае аўтамабільныя перасоўваньні апазыцыянэраў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Падатковая адсочвае аўтамабільныя перасоўваньні апазыцыянэраў

02.03.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Прэсавая служба руху «Маладая Беларусь» паведаміла, што 2 сакавіка лідэр руху Зьміцер Касьпяровіч быў апытаны ў падатковай інспэкцыі Заводзкага раёну Менску. Касьпяровіча выклікалі позвай з арыгінальнай фармулёўкай — у сувязі зь «неаднаразовым перасячэньнем беларуска-літоўскай мяжы ў 2008 годзе».

Супрацоўніца падатковай інспэкцыі патлумачыла, што Зьміцер мусіць быць апытаны ў сувязі з «праверкай пэўных асобаў», разам зь якімі ён на сваім аўтамабілі перасякаў беларуска-літоўскую мяжу. Супрацоўніца пералічыла шэраг прозьвішчаў дэмакратычных актывістаў і цікавілася — ці не аказваў спадар Касьпяровіч гэтым грамадзянам камэрцыйныя паслугі, беручы за паездку грошы?

Зьміцер Касьпяровіч адмовіўся весьці падрабязную гутарку, патлумачыўшы, што ён часта езьдзіць у Літву па ўласных справах і ня можа паведаміць падатковай пра канкрэтныя мэты кожнай з паездак. Пасьля гэтага падпісаў пратакол гутаркі.

Сам Касьпяровіч лічыць выклік у падатковую інспэкцыю спробамі паўплываць на ягоную актыўнасьць падчас перадвыбарчай кампаніі ў мясцовыя саветы, у якой ён бярэ ўдзел:

«Ня першы раз падатковая выклікае актывістаў менавіта тады, калі яны пачынаюць падрыхтоўку да выбараў.

Сьмешна выглядае раптоўная цікавасьць падатковай інспэкцыі Заводзкага раёну да маіх паездак у 2008 годзе, да якіх наагул падатковыя органы ня маюць ніякага дачыненьня. Але мушу запэўніць: падобныя дзеяньні ніяк не паўплываюць ні на маю ўласную перадвыбарчую кампанію, ні на агульны ўдзел „Маладой Беларусі“ ў мясцовых выбарах».

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .