Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Пад Менскам зьбіраюцца зьнесьці новыя катэджы Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Пад Менскам зьбіраюцца зьнесьці новыя катэджы

04.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская

На месцы вёскі Копішча, што побач са сталічным мікрараёнам Уручча-6, плянуецца будоўля вялікага мікрараёну. Пяць шматпавярховікаў побач зь лясным масівам ужо будуюцца. Але некалькі гадоў таму людзі на законных падставах пабудавалі тут сучасны катэджны пасёлак. Зараз гэтыя катэджы пагражаюць зьнесьці разам са старымі вясковымі дамамі.

 
 
 
 
 
Вёска Копішча выглядае даволі страката: побач зь мікрараёнам — старыя трухлявыя хаты, а бліжэй да Баравой і Валяр’янава — дыхтоўныя сучасныя катэджы. Карэнныя жыхары прадчувалі, што горад будзе наступаць, іх зьнясуць, таму асабліва не сьпяшаліся будавацца, рамантавацца. Але на пачатку дзесяцігодзьдзя на ўскрайку лесу, а таксама побач з аэраклюбам «Баравая» пачалося будаўніцтва сучасных катэджаў. Прычым цалкам на законнай падставе. Распавядае ўладальніца аднаго з катэджаў Сьвятлана:

«Мы купілі ўчастак зямлі. 10 сьнежня 2002 году была заключана дамова куплі-продажу, і 12 сьнежня 2002 году было распараджэньне на дазвол будаўніцтва дома. Адразу ж мы пачалі яго будаваць, і 23 лістапада 2003 году па дакумэнтах дом уведзены ў эксплюатацыю. Усе дакумэнты, тэхпашпарт ёсьць».

Усе дазволы, дакумэнты на будоўлю маюць і ўладальнікі яшчэ амаль трох дзясяткаў катэджаў. У 2007 годзе жыхары катэджнага пасёлку правялі рэканструкцыю сетак электразабесьпячэньня. Жыхары за свой кошт пабудавалі і ўзаконілі каналізацыйную сетку.

А ўлетку 2008 году даведаліся, што ёсьць даручэньне прэзыдэнта № 09/03 ад 12 чэрвеня 2008 году пра наданьне «Прыорбанку» і фірме «Этэрыка» права на забудову тэрыторыі мікрараёна «Копішча» без правядзеньня аўкцыёну, і ёсьць адпаведнае рашэньне Менскага райвыканкаму. Натуральна, гэта выклікала занепакоенасьць жыхароў.

Сьвятлана: «Мы пайшлі даведацца ў „Мінскграда“, і яны паказалі нам папярэднюю дэталёвую пляніроўку, дзе дарога праходзіць проста па нашым доме. „Ой, вы так нядобра туды ўпісаліся!“ Маўляў, гэта яшчэ папярэдні праект, яшчэ не зацьверджаны, можа, будзе перарабляцца. Ну, быццам бы на некаторы час усё і заціхла».

Уладальнікаў катэджаў суцяшалі, што ў мікрараёне можа быць так званая «зьмяшаная забудова» з жытлом розных тыпаў: мала-, сярэдне- і шматпавярховай забудовы. А летась жыхары атрымалі копію дакумэнта «Заданьне на карэктыроўку праекта дэталёвай пляніроўкі жылога мікрараёну «Копішча», зацьверджанае гарадзкімі і абласнымі ўладамі. Там чорным па белым напісана, што «праектаваная тэрыторыя адносіцца да зоны шматпавярховай забудовы». А гэта азначае, што двухпавярховым катэджам там ня будзе месца, кажа спадарыня Сьвятлана.

«У лістападзе 2009 году наш сусед паехаў па нейкіх сваіх справах у „Менскграда“, і там вісіць вялізны плякат пэрспэктыўнай забудовы Менску. І там Копішча цалкам пад знос ідзе. Ён запытаўся: „А што з намі будзе? Нас куды?“ — „А вас проста парэжуць“, — менавіта такімі словамі адказалі».

Гаспадар аднаго з катэджаў спадар Мурат: «Літаральна на мінулым тыдні зноў узьнікла пытаньне наконт вёскі Копішча. Тут ужо нам дакладна сказалі ў сельсавеце, у прыватнасьці, старшыня Бараўлянскага сельсавету, што ўсе дамы зносяцца ў вёсцы Копішча».

Жыхары напісалі звароты ва ўсе інстанцыі, у тым ліку і ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі. Адказ, падпісаны намесьнікам старшыні Менскага аблвыканкаму Мірчуком, складаецца з агульных фразаў, што «карэктыроўка пляну дэталёвай пляніроўкі была выкананая згодна з генэральным плянам Менску».

У чацьвер увечары пройдзе грамадзкае абмеркаваньне гэтай карэктыроўкі ПДП. Туды запрасілі і некаторых жыхароў вёскі Копішча.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .