аўтар Радыё Свабода
На адкрытым кубку СНД па верталётным спорце, які праходзіў на аэрадроме Баравая пад Менскам, разьбіўся нямецкі экіпаж.
Гэта здарылася 8 жніўня ў часе паказальных выступаў пры выкананьні фігуры найвышэйшага пілятажу «мёртвая пятля».
Паводле папярэдняй інфармацыі, экіпаж загінуў. Пажар, які ўсчаўся ў выніку падзеньня верталёта, патушаны. Абапал месца катастрофы выстаўленае ачапленьне, паведамляе .
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.