Кацярына Салаўёва
08.04.2008 08:07
Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касяй Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня .
Кацярына Салаўёва лічыць, што яе ня будуць караць пазбаўленьнем волі. Яна прыгадала, што восем актывістаў “Маладога фронту”, якіх судзілі ў Менску, Салігорску, Нясьвіжы і Баранавічах пакаралі штрафамі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Аднаго маладафронтаўца, цяперашняга лідэра“Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча, пакаралі зьняволеньнем на паўтара года. Кася стала дзясятай па ліку актывісткай арганізацыі, якую прыцягнулі да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у “Маладым фронце”.Гаворыць Кася Салаўёва:“У нас не тая абстаноўка ў краіне, каб рызыкаваць і саджаць чалавека проста ні за што. Ня думаю, што ўлады захочуць псаваць свае адносіны з Захадам. Таму лепей будзе даць мне штраф і адпусьціць. Бацькі падтрымліваюць. Хвалююцца, напэўна, але яны мяне так выхоўвалі, што годнасьць даражэйшая за жыцьцё”.Летась 29 лістапада супраць Кацярыны распачалі дзьве крымінальныя справы – за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі і за зьнявагу дзяржаўных сымбаляў. У той жадзень супраць яе распачалі й адміністрацыйную справу за графіці палітычнага зьместу (надпісы былі зробленыя на будынку выканкаму). 5 сьнежня Касю адлічылі з полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту з фармулёўкай “за акадэмічную непасьпяховасьць”.У полацкі гарадзкі суд зьбіраюцца людзі з розных рэгіёнаў. Сярод іх актывісты “Маладога фронту”, палітыкі, грамадзкія дзеячы і сябры іншых моладзевых арганізацый.Гаворыць Мікола Статкевіч:“”Малады фронт” апынуўся перад нападам з боку ўладаў. Гэтая кампанія супраць яго цягнецца ўжо амаль два гады. Я думаю, што пытаньне гонару ўсіх беларускіх палітыкаў аказаць падтрымку і быць салідарнымі з “Маладым фронтам”.Актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Хведарука летась суд Савецкага раёну Менску аштрафаваў за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго судзілі разам з чатырма паплечнікамі.“Безумоўна, будзем падтрымліваць Касю, бо такая шчырая грамадзянская салідарнасьць можа дапамагчы ня толькі адстаяць Касю, каб не было больш перасьледу, але й паказаць, што мы падтрымліваем Касю, падтрымліваем чалавека, бо чалавек – самае галоўнае для нас”.Суд над Кацярынай Салаўёвай пачынаецца ў 10.30.
- " ".net : .