Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Паўтары тысячы подпісаў супраць будаўніцтва АЭС Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Паўтары тысячы подпісаў супраць будаўніцтва АЭС

21.03.2008 18:13 - Крыніца: Радыё Свабода

21.03.2008 16:09 Радыё Свабода (Магілёў)

Актывісты горацкай Антыядзернай групы сабралі 1517 подпісаў супраць будаўніцтва ў Горацкім раёне атамнай электрастанцыі. Актывісты заяўляюць, што маюць намер сабраць пяць тысяч подпісаў.


Адзін з ініцыятараў збору подпісаў Эдуард Брокараў называе тысячу пяцьсот галасоў пераадоленьнем псыхалягічнай мяжы. Актывіст падкрэсьлівае, што падчас выбарчых кампаніяў у Горках гэтулькі галасоў у падтрымку кандыдата ад дэмакратычных сілаў сабраць не ўдавалася:

“Гэтая праблема ў нас вядомая. Да нас перасялялі людзей з забруджаных раёнаў. Тут шмат людзей, якія ўжо пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, таму, шчыра кажучы, яны баяцца й ня хочуць паўтарэньня гэтага. Людзі ўсхваляваныя, і гэтая праблема іх чапляе, таму яны так актыўна падпісваюцца”, — зазначыў “Свабодзе” Эдуард Брокараў.

Спадар Брокараў упэўнены, што ўлады зьвернуць увагу на пратэсты людзей супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі толькі тады, калі паўстане агульнанацыянальны антыядзерны рух. Горацкую ініцыятыву падтрымалі ў суседняй Воршы і ў Чэрыкаўскім раёне. Неўзабаве далучыцца й Мсьціслаўшчына.

Подпісы супраць будаўніцтва АЭС пачалі зьбіраць у Горацкім раёне летась у сьнежні.

Адна зь меркаваных пляцовак для будаўніцтва АЭС знаходзіцца ў Горацкім раёне паблізу вёскі Кукшынава, за 15 кілямэтраў ад Горак, за 50 — ад Магілёва і за 30 кілямэтраў ад беларуска-расейскай мяжы.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .