Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Оскары для Кэтрын Бігелоў: "Такое бывае раз у жыцьці" Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Оскары для Кэтрын Бігелоў: "Такое бывае раз у жыцьці"

08.03.2010 19:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Кэтрын Бігелоў 7 сакавіка стала першай жанчынай, якая атрымала Оскар за найлепшую рэжысэрскую працу ва ўсёй 82-гадовай гісторыі прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі.


Бігелоў была адзначана за працу над ваеннай драмай "The Hurt Locker". Адначасова яе карціна атрымала прыз у катэгорыі "найлепшы фільм" 2009 году.

Асаблівага смаку ўсёй сёлетняй цырымоніі ўручэньня прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі прыдаў факт, што адным з галоўных прэтэндэнтаў на прызы за найлепшы фільм і найлепшую рэжысэрскую працу была карціна "Аватар", пастаўленая былым мужам Бігелоў, Джэймсам Кэмэранам. Але "Аватар", які стаў найбольш касавым фільмам у гісторыі сусьветнага кіно (ён сабраў 2.5 мільярда даляраў за продаж квіткоў), атрымаў усяго тры "тэхнічныя" Оскары — за найлепшыя здымкі, дэкарацыі і візуальныя эфэкты. А "The Hurt Locker", акрамя двух згаданах і найбольш пажаданых у сьвеце кіно Оскараў, атрымаў яшчэ прызы за найлепшы арыгінальны сцэнар, мантаж фільму, гук і мантаж гуку.

— Я не магу гэтага апісаць інакш, чым кажучы, што такое бывае раз у жыцьці, — сказала ўзрушаная Кэтрын Бігелоў падчас цырымоніі ўручэньня прызоў Амэрыканскай кінаакадэміі ў Лос-Анджэлесе. — І я хацела б прысьвяціць гэты фільм жанчынам і мужчынам у войску, якія штодня рызыкуюць жыцьцём у Іраку і Аўганістане і ў іншых месцах на сьвеце. Хай вяртаюцца бясьпечна дадому. Дзякую.

Фільм Бігелоў распавядае драматычную гісторыю групы амэрыканскіх сапёраў у Іраку, якія займаюцца раззбройваньнем і зьнішчэньнем выбуховых прыстасаваньняў, мінаў і бомбаў пасьля амэрыканскага ўварваньня ў гэтую краіну ў 2004 годзе.

Назва фільму Бігелоў даволі цяжкая для перакладу. "Hurt locker", паводле афіцыйнага сайту гэтага фільму, у амэрыканскім вайсковым слэнгу азначае асобу, параненую выбухам, то бок, такую, якую паклалі ў "hurt locker" (скрыню, шафу, куфар з параненымі). Чэская вэрсія гэтага фільму мае загаловак "Сьмерць чакае паўсюды", польская — "У пастцы вайны", расейскамоўная — "Валадар буры".

На фота: кадр з фільму "The Hurt Locker"

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .