Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай "Оскара" атрымаў фільм пра вайну ў Іраку, а не на Пандоры Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

"Оскара" атрымаў фільм пра вайну ў Іраку, а не на Пандоры

08.03.2010 09:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У тэатры Кодак у Лос-Анджэлесе сёньня прайшла 82-я цырымонія ўручэньня прэміяў амэрыканскай кінаакадэміі "Оскар". Абедзьве галоўныя ўзнагароды -- за найлепшы фільм і рэжысуру -- дасталіся рэжысэрцы Кэтрын Бігелоў за карціну пра будні амэрыканскіх сапёраў у Іраку "Hurt Locker", вядомага ў беларускім пракаце як "Уладальнік буры".


Адзін з фаварытаў у намінацыях на гэтыя прэміі, былы муж Бігелоў Джэймс Камэрун, атрымаў за сваю 3-D кінакарціну "Аватар" толькі прызы за найлепшыя спэцыяльныя эфэкты, мастацкую апрацоўку і апэратарскую працу.

Найлепшым акторам быў прызнаны Джэф Брыджэс у фільме "Шалёныя сэрцы". Оскара за актора другога пляну атрымаў Крыстоф Уолз за сваё выбітнае выкананьне палкоўніка СС у таранцінаўскіх "Ганебных вырадках". Сандра Балак атрымала за ролю моцнай маці Оскара ў намінацыі "галоўная жаночая роля" (па гэтай жа намінацыі ёй дастаўся і тытул найгоршага выкананьня ў намінацыі "Маліна", якая прайшла напярэдадні). Акторкай другога пляну стала Мо'Нік у фільме, перакладзеным у беларускім пракаце як "Тужся" ("Precious").

Намінаваная ў катэгорыі "найлепшы кароткамэтражны фільм" стужка ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Вільямс "Дзьверы" (The Doors), паводле кнігі Сьвятланы Алексіевіч "Чарнобыльская малітва", не атрымала ўзнагароды. Оскар у гэтай намінацыі дастаўся фільм "Кватаранты" Яхіма Бэка.

Сёлетняя цырымонія была адкладзеная на пазьнейшы, чым звычайна тэрмін з-за Алімпіяды, якая праходзіла адначасова са звыклымі датамі правядзеньня ўрачыстасьці.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .