аўтар Радыё Свабода
Сёньня Вярхоўная Рада Ўкраіны стварыла кіруючую кааліцыю, прызначыла прэм’ер-міністра і новы склад ураду. Сярод прызначаных шмат вядомых асоб.
Прэм’ер-міністрам ураду Ўкраіны паводле прапановы прэзыдэнта
Віктара Януковіча быў абраны былы віцэ-прэм’ер і выканаўца абавязкаў прэм’ера расеец паводле нараджэньня Мікалай Азараў, які кепска валодае ўкраінскай мовай.
У складзе ягонага ўраду – сем віцэ-прэм’ераў, у тым ліку былы кандыдат на выбарах прэзыдэнта
Сяргей Цігіпка.
У складзе Кабміну шмат былых урадоўцаў часоў прэм’ерства Януковіча і прэзыдэнцтва Кучмы.
Сярод іх міністар паліва і энергетыкі
Юры Бойка, міністар юстыцыі
Аляксандр Лаўрыновіч, міністар эканомікі
Васіль Цушко, міністар Кабінэту міністраў
Анатоль Таўставухаў, міністр па пытаньнях надзвычайных сытуацый
Нестар Шуфрыч, міністар адукацыі
Дзьмітрый Табачнік.Ніводнай жанчыны ў новым урадзе няма.
Былы прэм'ер Юлія Цімашэнка перайшла ў апазыцыю. Франкцыя БЮТ пачынае фармаваньне ценявога ўраду.
Навіна прадстаўленая
інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.