-  !           ,  ,   !
Գ
Գ

09.04.2008 13:18 - :

09.04.2008 12:26 Хацеў бы працягнуць дыскусію пра вынікі бухарэсцкага саміту НАТО, пачатую артыкулам Ю. Дракахруста Бо прынятыя там рашэньні моцна, хоць і ўскосна, уплываюць на Беларусь. Сапраўды, на фоне росту ваеннага лідэрства ЗША адпаведна ўпала ваенная роля НАТО. Існуе тэндэнцыя ператварэньня альянсу больш у палітычную арганізацыю. Падчас Косаўскага крызісу 1999 г. НАТО выступіў як кансалідаваная сіла. Але далей ЗША сталі ўсё часьцей рабіць самастойныя крокі, не заўсёды дбаючы пра сынхранізацыю сваіх дзеяньняў з партнэрамі. Апэрацыю ў Аўганістане ў 2001 г. Злучаныя Штаты правялі па-за рамкамі НАТО. А падчас Ірацкай вайны Паўночнаатлянтычны альянс увогуле раскалоўся. Акрамя зьнікненьня небясьпечнага ворага (ССС ), зьявілася яшчэ адна прычына зьніжэньня эфэктыўнасьці НАТО. Гэта пашырэньне альянсу, уступленьне ў яго новых сяброў. З улікам таго, што рашэньні ў зьвязе прымаюцца кансэнсусам, чым большая паводле колькасьці арганізацыя, тым цяжэй прыйсьці да згоды. Ірацкая вайна паказала, што адной з крыніцаў расколу сталі новыя сябры НАТО — краіны Ўсходняй Эўропы. Таму з гледзішча тых дзяржаў, якія асьцерагаюцца НАТО, напрыклад, асеі, рацыянальным быў бы падыход: чым больш новых сябраў уступяць у альянс, тым менш ён будзе дзеяздольны. Напрыклад пазыцыя той жа Ўкраіны па вострых міжнародных пытаньнях (Косава і інш.) не супадае з курсам заходніх дзяржаў.Хоць асея дамаглася таго, што саміт у Бухарэсьце не ўключыў Грузію і Ўкраіну ў Плян дзеяньняў па сяброўстве ў НАТО, аднак ілюзій быць не павінна. Гэтае пытаньне пастаўлена ў чаргу, яго вырашэньне адкладзена. Працэс пайшоў, хоць і будзе расьцягнуты ў часе. Цалкам магчыма, што Грузія і Ўкраіна будуць уступаць у НАТО гэтаксама, як Турэччына ўступае ў Эўразьвяз — доўга і безвынікова. Але пытаньне будзе стаяць на міжнародным парадку дня і ўвесь час будзіць палітычныя эмоцыі.Вельмі верагодна, што праблема ўступленьня Ўкраіны ў НАТО (пытаньне пра Грузію менш важнае) стане крыніцай новага этапу напружанасьці, галоўным канфліктным вузлом у дачыненьнях асеі з Захадам на працягу ўсяго тэрміну прэзыдэнцтва Мядзьведзева. Акрамя геапалітычных, ваенных чыньнікаў (Чарнаморскі флёт, Севастопаль), на першы плян выходзіць псыхалягічны фактар. Для расейскага грамадзтва і эліты гэта цяжкая, непераносная псыхалягічная траўма. асейцы яшчэ неяк змаглі прыняць уступленьне ў НАТО краін Балтыі, але “здраду” ўкраінцаў не пад сілу ператравіць фрустраванай расейскай душы. Значная частка грамадзкай думкі асеі лічыць незалежнасьць Украіны (як і Беларусі) нейкай недарэчнасьцю, выпадковасьцю, памылкай, якая зь цягам часу павінна выправіцца. Таму “аранжавая рэвалюцыя” была шокам. Большасьць расейцаў упэўненыя, што гэтая рэвалюцыя была цалкам амэрыканскім праектам (так цьвердзілі ўсе расейскія тэлеканалы), Захад з дапамогай грошай зьбіў з глузду даверлівых украінцаў. Таму пляны ўступленьня Ўкраіны ў НАТО — гэта нож, устрэмлены ў сьпіну асеі “аранжавымі здраднікамі” насуперак меркаваньню ўкраінскага народу. эакцыя расейскіх тэлеканалаў на гэтае імкненьне Кіева была гістэрычнай. Як паведамляецца, Пуцін заявіў у Бухарэсьце, што калі Ўкраіна паспрабуе рэалізаваць свае намеры, то яна страціць Крым і ўвогуле распадзецца як дзяржава. Калі называць рэчы сваімі імёнамі, то гэта амаль пагроза вайной. Бо як інакш можна прысабечыць тэрыторыю іншай дзяржавы, калі не з дапамогай вайны? Здаецца, так Пуцін яшчэ ніколі не гаварыў. То бок асея будзе супраціўляцца плянам украінскага кіраўніцтва ўсімі магчымымі сродкамі.Вядома, што любое абвастрэньне дачыненьняў паміж асеяй і Захадам выгадна беларускаму рэжыму. Бо ў такія пэрыяды палітычная вага Беларусі ў замежнай палітыцы Масквы рэзка ўзрастае. Менск можа з большым правам і імпэтам патрабаваць для сябе асаблівых эканамічных і іншых прэфэрэнцыяў. Таму працэс уступленьня Ўкраіны ў НАТО вельмі выгадны беларускаму рэжыму. Ён прымусіць Крэмль з большай сілай падтрымліваць апошняга саюзьніка.Дарэчы, ужо другі раз за апошні час украінскі чыньнік можа стаць выратавальным кругам для беларускага кіроўнага рэжыму. У канцы 2004 г. Масква была гатовая перайсьці на рынкавыя дачыненьні зь Беларусьсю. Але тут здарылася “аранжавая рэвалюцыя”, якая выклікала траўматычную рэакцыю асеі. І пераход на рынкавыя дачыненьні з галоўным саюзьнікам быў адкладзены на два гады. Цяпер гісторыя паўтараецца.Калі лёгіка міжнародных дачыненьняў будзе разьвівацца паводле прапанаванай гіпотэзы, то гэта азначае, што Лукашэнку зноў карты пайшлі ў масьць.

- " ".net : .

  

E-Mail: 



1 2010
« 2010 .
«
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     


:

! open air . !


:



:

  -  ,


 !

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
| | Գ | | | RSS | |
Copyright © 2006-2009 : , . ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru:   .  TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .