Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Новая карупцыйная справа ў Глыбокім Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Новая карупцыйная справа ў Глыбокім

20.03.2010 16:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Пад сьледзтва трапіў былы намесьнік старшыні Глыбоцкага райвыканкаму Мікалай Мацыеўскі. Гэта ўжо другая крымінальная справа супраць былога чыноўніка, а цяпер супрацоўніка Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Гэтая крымінальная справа распачатая пасьля скаргі мясцовага прадпрымальніка на перавышэньне сужбовых паўнамоцтваў і вымагальніцтва з боку Мікалая Мацыеўскага, які апынуўся на пасадзе вядучага спэцыяліста Віцебскай філіі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пасьля звальненьня з райвыканкаму.

Пакінуць пасаду намесьніка старшыні райвыканкаму па будаўніцтве былому чыноўніку прыйшлося пасьля мінулай крымінальнай справы: у 2002 годзе яна бала распачата паводле ініцыятывы тагачаснага генэральнага пракурора Віктара Шэймана.

Тады «вэртыкальшчыка» абвінавацілі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і нанясеньні стратаў райвыканкаму на 14, 7 мільёнаў рублёў. Пасьля вымушанага звальненьня, ужо на новай працы супраць Мікалая Мацыеўскага была распачатая падобная крымінальная справа паводле часткі 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэксу — па падазрэньні ў злоўжываньні ўладай або службовым становішчам на адказнай пасадзе.

За гэта былому намесьніку старшыні райвыканкаму, а цяпер дзяржаўнаму службоўцу, пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 8 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасьці і пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .