Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Нью-Ёрк: дэманстрацыя, выстава і дыктоўка беларусаў Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Нью-Ёрк: дэманстрацыя, выстава і дыктоўка беларусаў

24.03.2008 18:13 - Крыніца: Радыё Свабода

24.03.2008 17:55

У нядзелю, 23 сакавіка, беларуская моладзь у Нью-Ёрку правяла дэманстрацыю каля будынку штаб-кватэры ААН. Пасьля адбыліся сьвяточныя імпрэзы да 90-х угодкаў БНР, у Беларускім музэі ў Нью-Ёрку адкрылася новая мастацкая выстава, амэрыканскія беларусы ўзялі таксама ўдзел у нацыянальнай дыктоўцы.


У дэманстрацыі ўзялі удзел каля 15 чалавек. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты ў падтрымку “Маладога фронту”, а таксама плякаты з надпісамі “Свабоду палітвязьням!”, “Расея, рукі прэч ад Беларусі”, “Няма месца для расейскіх G8!”, “Скажы “не” саюзу двух дыктатараў – Пуціна і Лукашэнкі!”.

Пасьля сьвяточнай дэманстрацыі, прысьвечанай 90-годзьдзю БНР, сьвяточныя імпрэзы адбыліся ў грамадзкай залі Катэдральнага сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Брукліне, а ў , які месьціцца ў тым жа будынку, адкрылася новая мастацкая выстава.

“На выставе былі 32 новыя працы беларускіх мастакоў, у тым ліку Аляксея Марачкіна, Алеся Шатэрніка, Генадзя Драздова, Уладзімера Новака, Аляксандра Грыгор'ева, Рыгора Батальёнка, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, – расказаў Радыё Свабода Алесь Сідарэнка, сябра .

“Мы таксама глядзелі кінастужку рэжысэра Антося Цялежнікава “Беларускі пасьляваенны антысавецкі супраціў: 1944 – 1959 гг.”. Гэты фільм па-беларуску, і так прыемна чуць родную мову тут, у Амэрыцы. Мы таксама глядзелі відэазапіс выступу Данчыка ў Менску, слухалі яго песьні і яго словы аб беларускай незалежнасьці. Прыемна, што мы тут – усе разам, не губляем сувязяў зь беларусамі. Са сьвятам усіх! Жыве Беларусь!”

Беларусы Амэрыкі, якія прыйшлі на сьвяткаваньне, таксама напісалі нацыянальную дыктоўку.

Апрача гэтага, нью-ёрскія беларусы сабралі ахвяраваньні на ўсталяваньне мэмарыяльнай табліцы на  і заклікалі ўсіх беларусаў далучыцца да збору грошай, каб гэтая табліца атрымалася сапраўды народным памятным знакам.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .