Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Нягледзячы на забарону ўладаў, 16 жніўня акцыя ў памяць зьніклых адбудзецца Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Нягледзячы на забарону ўладаў, 16 жніўня акцыя ў памяць зьніклых адбудзецца

12.08.2010 17:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар Іна Студзінская Афіцыйныя ўлады забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бізнэсмэна Анатоля Красоўскага і журналіста Зьмітра Завадзкага. Але лідэры палітычных партыяў і рухаў заклікалі правесьці акцыю ў фармаце «ланцуга неабыякавых людзей» і прыйсьці 16 жніўня а 18-й гадзіне з партрэтамі зьніклых.

Лідэр Менскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Віктар Івашкевіч распавёў, што ў сераду сам наведаў Менгарвыканкам, дзе яму наагул не маглі даць уцямнага адказу наконт заяўкі. А сёньня па пошце прыйшла чарговая адпіска:

«У сувязі з парушэньнем пункту 5 Закону аб масавых мерапрыемствах шэсьце і мітынг забараняюцца. І ўсё. Маўляў, аформлена неналежным чынам заяўка. Улады фактычна хаваюцца ад прыняцьця рашэньня, далі фактычна адпіску, абсалютна неканкрэтную».

У чым парушэньні ў афармленьні, заяўнікам так і не патлумачылі. Віктар Івашкевіч, які падаваў падобныя заяўкі ў Менгарвыканкам каля 50 разоў і дасканала ведае працэдуру, назваў адмову гарадзкіх уладаў «анэкдатычнай». Нягледзячы на забарону ўладаў, акцыю вырашана праводзіць, кажа спадар Івашкевіч:

«Мы заклікаем усіх прыйсьці 16 жніўня а 18-й гадзіне да Акадэміі навук з партрэтамі зьніклых. Тыя людзі, якія ня маюць магчымасьці самастойна іх вырабіць, атрымаюць партрэты на месцы. Галоўная задача — прыцягнуць да праблемы зьніклых увагу беларускай і ўсясьветнай грамадзкасьці».

Акцыю вырашана правесьці ў фармаце «ланцуга неабыякавых людзей».

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч засяродзіў увагу на наступным:

«Трэба быць вельмі пільнымі, каб там не было ніякіх арганізаваных выступленьняў, каб там не было ніякай трыбуны, раз яны не дазволілі. Але каб было як мага больш людзей з партрэтамі зьніклых. Гэта проста наш абавязак — ушаноўваць іх памяць». Трэба быць вельмі пільнымі, каб там не было ніякіх арганізаваных выступленьняў, каб там не было ніякай трыбуны, раз яны не дазволілі.

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў распавялі пра свае візыты ў амбасады Расеі, Францыі, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Літвы, Кітаю. Акцыя зацікавіла замежных дыпляматаў, і яны маюць намер прасачыць за яе ходам.

Анатоль Лябедзька паведаміў і пра тое, што дагэтуль няма адказу на ліст у Генэральную пракуратуру адносна завядзеньня крымінальнай справы па фактах, паказаных у фільме «Хросны Бацька»:

«7 жніўня мы павінны былі атрымаць ад генэральнага пракурора. Але да сёньняшняга дня мы ніякага адказу не атрымалі. Адзінае, чаго мы дамагліся, — паведамленьня, што гэтая справа знаходзіцца ў пракурора Бычко ў вытворчасьці. Аднак, відаць, настолькі там праблемы вялікія, непад’ёмныя, што пракуратура, якая павінна кантраляваць выкананьне законаў, сама не выконвае дзейнае заканадаўства».

Зараз рыхтуецца зварот па справе зьніклых у Эўрапарлямэнт. Пад ім падпісалася больш за тры дзясяткі палітыкаў, дзеячаў грамадзтва і культуры. Раней зварот з просьбай аб міжнародным расьсьледаваньні быў дасланы ў Раду бясьпекі ААН.

Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі зьвярнуліся да грамадзянскай супольнасьці, прадстаўнікоў праваабарончых, грамадзкіх арганізацый з заклікам масава выйсьці на акцыю 16 жніўня.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .