zasvobodu.net - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай За Свабоду! Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

“Незарэгістраваныя тыя, хто сабраў найбольш подпісаў”

28.08.2008 22:35 - Крыніца: Радыё Свабода

28.08.2008 22:29 Чаму зарэгістравалі адных апазыцыянэраў і не прапусьцілі іншых, сярод якіх і некаторыя лідэры Аб’яданых дэмакратычных сілаў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Юры Чавусаў.  Цыганкоў: “Як можна ацаніць той факт, што ўлады зарэгістравалі даволі вялікую частку кандыдатаў ад АДС, але не зарэгістравалі шэраг даволі вядомых палітыкаў? У чым тут выявілася стратэгія ўладаў?”  Чавусаў: “На мой погляд, стратэгія ўлады застаецца ранейшай – правядзеньне выбарчай кампаніі ў цалкам кантраляваным рэжыме. Незарэгістраваныя былі тыя асобы, чые ініцыятыўныя групы сабралі найбольшую колькасьць подпісаў выбарнікаў. І гэта стварыла пагрозу таго, што іх абраньне перастала залежыць выключна ад волі мясцовай адміністрацыі, а стала залежыць таксама ад галасоў выбарнікаў. Гэтага ўлады дапусьціць не маглі, а таму найбольш уплывовыя асобы, якія карысталіся аўтарытэтам у сваіх акругах – не былі зарэгістраваныя.  Цыганкоў: “То бок уладам ня важна было, з якой партыі гэты чалавек?” Чавусаў: “Улады проста прыбралі тых, ад каго можна было чакаць, што яны зьбяруць працэнтаў 70 галасоў выбарнікаў. А гэта тая крытычная мяжа, за якой ужо вельмі цяжка маніпуляваць вынікамі. Так, мы ведаем, што намаляваць лічбы можна любыя. Але ж жыхары акругі будуць ведаць, ці яны сапраўдныя ці не. Дык пакінулі тых апазыцыянэраў, якія альбо не здабылі моцнай падтрымкі, праводзілі невялікія камэрныя кампаніі з мэтай сабраць толькі неабходную тысячу подпісаў альбо ўлады па нейкіх прычынах лічаць іх бясьпечнымі. Магчыма, улады тут памыляюцца.  Але гэтая стадыя кампаніі паказала, што ўлады будуць імкнуцца і надалей кантраляваць ход выбарчага працэсу на 100 працэнтаў. Гэта значыць, што адміністрацыя будзе вызначаць, хто патрапіць у Палату, а хто не, -- а зусім ня выбарнікі дадзенай акругі.” 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



20 лістапада 2008
« 2008 г.
« Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930


Надвор'е:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .