Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Незалежны прафсаюз абараніў лекарку Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Незалежны прафсаюз абараніў лекарку

04.03.2010 12:35 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

Актывістка незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці, лекарка клічаўскай раённай бальніцы Алена Марозава дамаглася скасаваньня дысцыплінарнага спагнаньня.


4 студзеня адміністрацыя лякарні вынесла ёй вымову за нібыта парушэньне правілаў дагляду хворых. З пакараньнем Марозава не пагадзілася й зьвярнулася з пазовам у суд.

3 сакавіка, знаёмячыся з матэрыяламі справы, актывістка знайшла ў іх загад аб скасаваньні спагнаньня. Паводле яе, загад быў падпісаны другога сакавіка галоўным лекарам Валянцінай Бялко.Загад падпісаны заднім чыслом. Зь ім на працы мяне не знаёмілі.

“Загад падпісаны заднім чыслом. Зь ім на працы мяне не знаёмілі. Не паведамлялі мне пра загад аб зьняцьці вымовы й на першым судовым паседжаньні. Як ён зьявіўся ў матэрыялах справы, мне таксама няясна. На судзе не было галоўнага лекара. Як сказала сакратарка, зь невядомых прычын. Чаму скасавалі спагнаньне, я магу толькі здагадвацца. Відаць, у адміністрацыі былі дужа важкія прычыны на тое. Відаць паўплывала тое, што розгалас канфлікту разьнёсься далёка за межы раёну”, — зазначае Алена Марозава.

Як кажа Алена Марозава, яе пакаралі за скаргу ў райвыканкам і абласную ўправу аховы здароўя на факты парушэньня правілаў лекаваньня хворых і атмасфэру нецярпімасьці да сябе з боку адміністрацыі.

На судзе інтарэсы Алены Марозавай бараніў юрыст прафсаюзу РЭП Уладзімер Лазоўскі.

“Спагнаньне было абсалютна незаконнае. Той факт, што Марозава зьвярнулася ў суд, і стаў прычынай таго, што адміністрацыя ня ўстояла і адмяніла загад. Калі б вымова не была абскарджаная, то адміністрацыя знайшла б прычыну для іншага пакараньня, каб потым звольніць Марозаву за сыстэматычнае парушэньне мэдычнай дысцыпліны. Пасьля таго як стала вядома пра загад аб скасаваньні вымовы, мы адклікалі з суду свой пазоў”.

Лекар-інфэкцыяніст Алена Марозава працуе ў Клічаўскай раённай бальніцы ад 1997 году. Лекары такой спэцыялізацыі надта запатрабаваныя ў раённых шпіталях. Іх не хапае. Лекарка сьцьвярджае, што прычына яе канфлікту з начальствам — у адстойваньні інтарэсаў хворых. Яна часта не пагаджаецца з дыягназамі, якія ставяць яе калегі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .