Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Newsweek: Псэўдалібэрал Мядзьведзеў прыкрывае сілавіка Пуціна Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Newsweek: Псэўдалібэрал Мядзьведзеў прыкрывае сілавіка Пуціна

01.03.2010 18:00 - Крыніца: Радыё Свабода

аўтар  Радыё Свабода

У артыкуле "Дуты лібэрал Масквы" (Moscow's Phony Liberal), апублікаваным на сайце тыднёвіка Newsweek, аўтары Оўэн Мэт’юз і Анна Нямцова аргумэнтуюць, што галоўная роля прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева ў Расеі — прыдаць "лібэральнага глянцу" аўтарытарнай сыстэме ўлады, якая знаходзіцца ў руках прэм’ер-міністра Ўладзіміра Пуціна і яго сілавікоў.


"Пуцін зьяўляецца старэйшым партнэрам у гэтых двухбаковых адносінах, ён працягвае зьвяртацца да хлапечага на выгляд Мядзьведзева "на ты", падчас калі Мядзьведзеў з пашанай "выкае" Пуціну. Няма сумневу, што ў Мядзьведзева шмат разумных ідэяў. Але гэтыя ідэі наўрад ці служаць нечаму большаму за дэкарацыю, якая прыдае лібэральнага глянцу аўтарытарызму Пуціна. У канчатковым выніку Мядзьведзеў застаецца ляяльным сябрам каманды Пуціна, і ягоная роля выразна акрэсьленая: рэфармаваць нямоглую эканомію Расеі і прадухіліць сацыяльныя хваляваньні, каб сапраўдная ўлада цьвёрда заставалася ў руках Пуціна і кола былых КГБістаў, вядомых як сілавікі. Насамрэч, рэформы Мядзьведзева не падрываюць сыстэмы, створанай Пуціным, а ўзмацняюць яе", — піша .

Тыднёвік зьвяртае ўвагу, што пасьля мінулагодняй прамовы Мядзьведзева, у якой прэзыдэнт загадаў міліцыі і дзяржаўным чыноўнікам спыніць перасьлед прыватнага бізнэсу, выпадкі афіцыйнага шантажу і перасьледу сярод прыватных прадпрымальнікаў яшчэ пачасьціліся. "Роля Мядзьведзева, як здаецца, была ў тым, каб выказаць слушнае абурэньне і адвесьці грамадзкі гнеў ад карумпаванай міліцыі і бюракратыі, практычна не зьмяняючы спосабу працы гэтых структураў", — пішуць Мэт’юз і Нямцова.

Чаму ўвогуле Пуцін патрабуе пры ўладзе чалавека зь лібэральнай закваскай, такога як Мядзьведзеў?

Аўтары артыкулу лічаць, што, па-першае, бачнасьць пэўнага лібэралізму ва ўладзе дазваляе Пуціну лепш маніпуляваць выбаршчыкамі і ўтрымліваць іх у перакананьні, што ў краіне існуе як свабода выказваньня, так і ўрад, які хутка рэагуе на народныя патрэбы.

Па-другое, лібэральныя ідэі Мядзьведзева сапраўды даюць карысны для ўладаў плён у прыватным эканамічным сэктары.

Па-трэцяе, аргумэнтуюць Мэт’юз і Нямцова, Мядзьведзеў зьяўляецца своеасаблівым гарантам капіталаў, якія былі нелегальна выведзеныя з Расеі рознымі службовымі асобамі. "З часу, як Пуцін прыйшоў да ўлады ў 2000 годзе, расейскія службоўцы прысвоілі сабе ад 200 да 300 мільярдаў даляраў, паводле ацэнкі Transparency International Russia" — піша тыднёвік. Аўтары цытуюць Елену Панфілаву з Transparency International Russia, якая кажа, "што ўсе грошы Крамля знаходзяцца за мяжой, і сілавікі ўсьведамляюць сабе, што яны павінны сябраваць з амэрыканцамі, каб запэўніць нейкую бясьпеку сваім грошам". А таму, лічыць Панфілава, найлепшы спосаб для расейскіх сілавікоў, каб пазьбегчы расьсьледаваньня адносна гэтых грошай у будучыні, гэта рабіць выгляд, што яны праводзяць або падтрымліваюць рэформы ў Расеі.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



9 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .