zasvobodu.net - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай За Свабоду! Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Навінкі-2008

28.08.2008 21:00 - Крыніца: Радыё Свабода

28.08.2008 20:49

У пятніцу ў Палацы мастацтваў у Менску дзесяты раз запар пачнецца штогадовы міжнародны фэстываль пэрформансу "NAVINKI- 2008".

Апроч дэманстрацыі падрыхтаваных мастакамі нумароў “Навінкі-2008” прэзэнтуюць адкрытыя майстар-клясы. Назва фэстывалю мае на ўвазе паралель з псыхіятрычным дыспансэрам у аднайменным раёне сталіцы. Але не таму, што займаюцца ім вар’яты, а таму, што пэрформэры дэманструюць нестандартны погляд на звычайныя рэчы. Чым розьніцца мастацтва пэрформансу ад іншых, распавядае заснавальнік фэстывалю Віктар Пятроў:
 “У першую чаргу розьніцца сваёй адкрытасьцю. Таму што ніводны від мастацтва не мае гэткі “адкрыты эквівалент”, калі сувязь паміж мастаком і гледачом адбываецца вельмі непасрэдна. Існуе інтэрактыўная сувязь паміж гледачом і мастаком і дзякуючы гэтай адкрытасьці пэрформанс набывае ўсё большую папулярнасьць ва ўсім сьвеце. На жаль, вельмі рэдка глядач можа сустрэцца з мастаком”...
 Цікавасьць пэрформансу яшчэ і ў тым, што не дае мастаку магчымасьці выпраўляць памылкі. 
 “Калі мастак-жывапісец можа сабе дазволіць зрабіць перапынак, пакінуць працу на нейкі час, потым паглядзець на яе сьвежым вокам, нешта перарабіць, то пэрформанс не дазваляе гэтага. Тут творца працуе ў пэўны час і ў часе – і як ён зробіць, гэтак і будзе – нічога перарабіць нельга. Гэта мастацтва нялёгкае. 

Пэрформанс прапануе пэўныя рэфлексіі і глядач, рэагуючы, становіцца саўдзельнікам, і гэты працэс становіцца ўжо не такі лёгкі, не такі прадказальны”...На думку сталага ўдзельніку “Навінак” Юрася Барысевіча, мастака і тэарэтыка мастацтва, беларускі пэрформанс – на высокім узроўні: 
 “На дадзены момант яно ў нас разьвіта значна лепей, чым ва Ўкраіне і нават чым у Расеі. У Расеі ўздым моцны пэрформансу быў у першай палове 90-х. Але потым на гэтых людзей былі заведзены крымінальныя справы, бо расейскі пэрформанс быў надта палітызаваны”...
 За 10 год жыцьця фэстывалю больш за 200 пэрформэраў узялі ў ім удзел і паказалі больш за 300 пэрформансаў. Сёлета ў “Навінках-2008” плянуецца ўдзел 18 замежных мастакоў і 14-беларускіх. Адкрыцьцё – а 13-й гадзіне ў Палацы мастацтваў. 30 і 31 жніўня фэстываль працягнецца там жа, а 1 верасьня – на возеры Вяча пад Менскам. 

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Радыё Свабода.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



20 лістапада 2008
« 2008 г.
« Лістапад
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930


Надвор'е:

 


Рознае:

Экскаватор погрузчик Амкодор в москве.


Наша кнопка:



Сябры:

Малады Фронт - Нацыянальная ідэя, Хрысьціянскія прынцыпы

Рух «За Свабоду»


За свабоду!

 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2008 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. Каталог TUT.BY Rating All.BY . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .