Беларусь - За Свабоду! Матэрыялы й вопыт негвалтоўнай барацьбы народаў з дыктатурай Нацыянальны сьцяг можа быць прызнаны Мы разам, нас многа, за намі перамога!
Галоўная
Актыўнасьць грамадзян
Актыўнасьць грамадзян
Філасофія ненасільля
Філасофія ненасільля
Ведай свае правы
Ведай свае правы
Рознае
Рознае
Навіны Беларусі
Навіны Беларусі
Гасьцёўня
Гасьцёўня

Нацыянальны сьцяг можа быць прызнаны

04.04.2008 23:10 - Крыніца: Наша Ніва

Міністэрства культуры разглядае зварот грамадскасці аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра гэта паведаміў у інтэрвью БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч. Такім чынам, зазначыў ён, на час разгляду гэты сцяг знаходзіцца пад аховай дзяржавы.

З прапановай уключыць бел-чырвона-белы сцяг у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь старшыня аб'яднання звярнуўся ў Мінкульт 26 лютага ў сувязі з 90-годдзем абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

У адказе на адозву грамадскасці намеснік міністра, старшыня Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады на пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны Уладзімір Грыдзюшка паведаміў, што прапанова таварыства «з мэтай атрымання дадатковых звестак» накіравана ў Інстытут гісторыі і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У інтэрвью БелаПАН А. Астаповіч зазначыў, што 31 сакавіка ён пісьмова звярнуўся ў вышэйназваныя акадэмічныя ўстановы з прапановай уключыць прадстаўнікоў таварыства ў склад экспертных камісій, якія будуць разглядаць адозву грамадскасці аб наданні бел-чырвона-беламу сцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Паводле яго слоў, на перыяд разгляду прапановы бел-чырвона-белы сцяг ахоўваецца дзяржавай згодна з артыкулам 22 закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

Бел-чырвона-белы сцяг з 1991 па 1994 гады быў адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, а бел-чырвона-белыя стужкі з'яўляюцца элементамі сімволікі зарэгістраванага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы. Некалькі гадоў таму герб «Пагоня» быў уключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Навіна прадстаўленая інфармацыйна-прававым парталам "За Свабоду".net паводле: Наша Ніва.

  Дадаць каментар

Імя: 
E-Mail: 
Каментар: 
Азначце код: 



8 лютага 2012
« 2012 г.
« Люты
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829    


Рознае:

Для вас open air фотосессия в Минске. Оставьте качественные фото на память о лете!

объемные буквы Щитовые дома, канадские каркасные дома в Москве. Производство и строительство современных каркасных домов.


Наша кнопка:



 
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Галоўная | Актыўнасьць грамадзян | Філясофія нягвалту | Ведай свае правы | Рознае карыснае | RSS Навіны Беларусі | Падтрымка | Гасьцёўня
Copyright © 2006-2009 Беларусь: свабода, незалежнасьць і дэмакратыя ў Беларусі. ICQ: 307902; E-mail: info[@]zasvobodu.net. RSS feeds

wwjd.ru: Христианская поисковая система. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .